"Мама нас біла..."
13.07.2018
—
Разное
|
Узбуджана крымінальная справа па арт. 186 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Пагроза забойствам” у адносінах да К., 33-гадовай жыхаркі адной з вёсак нашага раёна. Падобныя справы не рэдкасць, але ў дадзеным выпадку не можа не абураць і не здзіўляць той факт, што ўзбуджана яна ў адносінах да жанчыны, якая пагражала забіць і нанесла цялесныя пашкоджанні… родным дзецям. У тую раніцу К., якая разам з мужам выхоўвае дваіх дзяцей 9 і 5 гадоў, была нападпітку. Муж ужо пайшоў на работу. Паводзіны дзяцей раптам выклікалі ў жанчыны агрэсію: яна стала іх збіваць, душыць за горла, схапіла нож і размахвала ім перад тварам у кожнага. Старэйшае дзіця непрыкметна ўцякло з хаты да бабулі (маці мужа), паведаміла пра неадэкватную агрэсію з боку мамы. Бабуля ў рэшце рэшт звярнулася ў праваахоўныя органы. Дзеці паведамілі следчым, што мама іх біла і душыла, а пабоі, якія яны атрымалі, былі зафіксаваны.
На сённяшні дзень дзеці адабраны ў гэтай гора-маці, знаходзяцца ў прыёмнай сям’і, а крымінальная справа накіравана ў суд.
Аксана КОРЗУН, следчы Івацэвіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
узбуджана крымінальная справа ў адносінах да жанчыны, якая пагражала забіць і нанесла цялесныя пашкоджанні… родным дзецям.... |
|