У Брэсце хлопец лез праз металічную агароджу і нагой павіс на вострым штыры. 21.by

У Брэсце хлопец лез праз металічную агароджу і нагой павіс на вострым штыры

14.07.2018 18:32 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: МНС

Надзвычайнае здарэнне ў Брэсце: хлопец лез праз металічную агароджу і нагой павіс на вострым штыры. Як перадае прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС, паведамленне пра гэты інцыдэнт паступіла сёння ў 5.38 на лінію хуткай медыцынскай дапамогі. Медыкі прыбылі на месца здарэння і тады ўжо выклікалі выратавальнікаў.

Як выявілася, хлопец 1994 года нараджэння пад раніцу гуляў з сябрамі па горадзе вуліцай Войкава і яму раптам закарцела пералезці праз агароджу на тэрыторыю вагоннага дэпо. Але ён зачапіўся нагой за востры штыр ўверсе агароджы, таму самастойна злезці не змог.

Супрацоўнікі МНС вызвалілі небараку з гэтай пасткі і перадалі медыкам. У хлопца колатая рана левага сцягна, да таго ж ён быў у стане алкагольнага ап’янення.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС Надзвычайнае здарэнне ў Брэсце: хлопец лез праз металічную агароджу і нагой павіс на вострым штыры. Як перадае прэс-служба Брэсцкага абласнога...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика