За рулём – прафесіяналы
15.07.2018
—
Разное
|
На базе Стаўбцоўскага занальнага вузла электрасувязі прайшоў абласны конкурс прафесійнага майстэрства вадзіцеляў Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам». Кожны з занальных вузлоў электрасувязі, а таксама транспартны цэх Мінскага філіяла прадставілі сваю каманду. Спаборніцтвы праходзілі на аўтамабілях маркі ГАЗ-33025 і LADALargus. Конкурс складаўся з двух этапаў. На тэарэтычным этапе ажыццяўлялася праверка ведаў па Правілах дарожнага руху, практычны этап уключаў у сябе хуткаснае манеўрыраванне. Менавіта гэты этап запатрабаваў ад удзельнікаў не толькі вопыту і практычных навыкаў, але і сапраўднага майстэрства. За рулём былі майстры сваёй справы, таму спаборніцтвы праходзілі азартна. У напружаным саперніцтве першае каманднае месца заваявала каманда Барысаўскага занальнага вузла электрасувязі, другое – каманда Салігорскага занальнага вузла электрасувязі, трэцяе – каманда Стаўбцоўскага занальнага вузла электрасувязі. Пераможцам былі ўручаны дыпломы і памятныя сувеніры. Павіншаваў іх, выказаў падзяку і пажаданні поспехаў удзельнікам намеснік дырэктара Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам» Станіслаў Буткевіч. Пр. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На базе Стаўбцоўскага занальнага вузла электрасувязі прайшоў абласны конкурс прафесійнага майстэрства вадзіцеляў Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам». Кожны з...
|
|