Люстрадзён на сёньня
15.07.2018
—
Разное
|
15 ліпеня 1898 г. у сяле Андросава Дзмітрыеўскага павета Курскай губерні (цяпер Жалезнагорскі раён Курскай вобласці) нарадзіўся савецкі ваеначальнік, генерал-лейтэнант (1943 г.) КУЗНЯЦОЎ Уладзімір Сцяпанавіч. Дабравольцам уступіў у Чырвоную армію. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай вайны. Пасля кароткатэрміновых курсаў чырвоных камандзіраў накіраваны на Паўднёва-Усходні фронт, дзе прымаў удзел у барацьбе з белагвардзейцамі. Пастановай Савета Народных Камісараў СССР ад 04.06.1940 г. № 945 прысвоена званне генерал-маёра. З 20.07.1940 г. па 19.11.1941 г. камандзір 39-я стралковай Ціхаакіянскай Чырванасцяжнай дывізіі. У гады Вялікай Айчыннай вайны камандуючы дывізіяй, затым корпусам, удзельнічаў у абароне Рагачова, у баях пад Масквой, на Арлоўска-Курскай дузе, у Беларускай наступальный аперацыі. 14.07.1944 г. 40-ы стралковы корпус удзельнічаў у баях за вызваленне Ваўкавыска. Часці 40-га стралковага корпуса пад камандаваннем Кузняцова раніцай 14 ліпеня ўварваліся ў Ваўкавыск і пасля цяжкіх вулічных баёў авалодалі ім. Заняцце Ваўкавыска мела выключна важнае значэнне для развіцця наступальных дзеянняў войскаў 2-га Беларускага фронту. Удзельнік вызвалення Польшчы і штурму Берліна. Пасля вайны да 1958 г. працягваў ваенную службу. Пасля сканчэньня ваеннай службы вёў вялікую грамадскую работу, абіраўся дэпутатам Таджыкскай ССР. Памёр 04.08.1979 г. Імем Кузняцова названа вуліца ў Ваўкавыску, у Ваўкавыскім ваенна-гістарычным музем імя П.І.Баграціёна экспануюцца яго франтавы кіцель, матэрыялы аб генерале, аб баявых дзеяннях стралковага корпуса, якім ён камандаваў. 28.06.1978 г. Кузняцову прысвоена ганаровае званне грамадзяніна Ваўкавыска. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 ліпеня 1898 г. у сяле Андросава Дзмітрыеўскага павета Курскай губерні (цяпер Жалезнагорскі раён Курскай вобласці) нарадзіўся савецкі...
|
|