«Лётный» сезон, или Почему дети выпадают из окон
18.07.2018
—
Разное
|
На жаль, выпадкі выпадзення дзяцей з вокнаў – нярэдкасць. Але ж не так часта заканчваюцца яны гэтак жа аптымістычна, як у прыгаданым выпадку. Па інфармацыі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, штогод рэгіструецца каля 10-15 смяротных выпадкаў, у 2 разы больш здарэнняў прыводзяць да траўматызму. Аналіз прычын гэтых трагедый паказвае, што практычна ўсіх іх можна было пазбегнуць пры належным кантролі з боку дарослых. Адным са сродкаў прафілактыкі выпадзення дзяцей з вокнаў можа разглядацца абсталяванне апошніх запорнымі прыладамі, блакіратарамі – яны не дазволяць малым самастойна іх адкрыць. Ёсць зараз і спецыяльныя сістэмы фурнітуры, замкі на вокны ад дзяцей, а таксама ручка з ключом. Перавагай двух апошніх з’яўляецца магчымасць устаноўкі на ўжо існуючыя вокны ПВХ. Калі ў доме ёсць малыш, адсуньце ад вокнаў мэблю, каб ён не змог узлезці на падаконнік. Вазьміце за правіла не адкрываць акно цалкам – праветрыць памяшканне можна праз верхнюю фортку ці фрамугу. Не разлічвайце на маскітныя сеткі: яны не вытрымаюць вагі дзіцяці. Вядома, бацькі не могуць быць побач з малым 24 гадзіны ў суткі. Між тым, захаванне элементарных правілаў бяспекі дапаможа прадухіліць трагедыю. А.КАРЧЭСКА, следчы раённага аддзела Следчага камітэта. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На жаль, выпадкі выпадзення дзяцей з вокнаў – нярэдкасць. Але ж не так часта заканчваюцца яны гэтак жа аптымістычна, як у прыгаданым выпадку. Па інфармацыі... |
|