Сесія райсавета
18.07.2018
—
Разное
|
Адбылася V сесія Стаўбцоўскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. На разгляд дэпутатаў былі вынесены пытанні «Аб мерах сацыяльнай падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць трое і больш дзяцей» і «Аб прадастаўленні паверхневага воднага аб’екта ў арэнду для рыбалоўства ў рэкрэацыйных мэтах». Вызначаны меры сацыяльнай падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, у выглядзе выплаты адзіначасовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года на кожнага вучня, які вучыцца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Стаўбцоўскага раёна і зацверджана Інструкцыя аб аказанні мер сацыяльнай падтрымкі шматдзетным сем’ям. Вывучыўшы і абмеркаваўшы другое пытанне, дэпутаты вырашылі не прадастаўляць у арэнду водны аб’ект (паводле дзеючага заканадаўства). Кантроль за выкананнем рашэння Стаўбцоўскага раённага Савета дэпутатаў ускладзены на пастаянную камісію райсавета па пытаннях сацыяльнай сферы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адбылася V сесія Стаўбцоўскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. На разгляд дэпутатаў былі вынесены пытанні «Аб мерах сацыяльнай падтрымкі... |
|