Роднасныя адносіны
19.07.2018
—
Разное
|
З мэтай зніжэння рызыкі карупцыных праяў заканадаўствам рэгламентаваны парадак прадухілення і ўрэгулявання канфлікту інтарэсаў сітуацыі, пры якой асабістыя інтарэсы дзяржаўных службовых асоб – мужа і жонкі, блізкіх родзічаў ці сваякоў уплываюць ці могуць паўплываць на належнае выкананне працоўных абавязкаў. Так, згодна з арт. 21 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з карупцыяй» дзяржаўная службовая асоба абавязана паведаміць у пісьмовай форме свайму кіраўніку, у непасрэдным падпарадкаванні якога знаходзіцца, аб узнікненні канфлікту інтарэсаў ці магчымасці яго ўзнікнення, як толькі аб гэтым стане вядома. І мае права ў пісьмовай форме заявіць самаадвод ад прыняцця рашэння, або іншых дзеянняў па рабоце, якія выклікаюць ці могуць выклікаць узнікненне канфлікту інтарэсаў. У сваю чаргу, кіраўнік дзяржаўнага органа, іншай арганізацыі мае права даць дзяржаўнай службовай асобе рэкамендацыі аб прыняцці мер па прадухіленні ці ўрэгуляванні канфлікту інтарэсаў. Аднак не ўсюды захоўваецца ўстаноўлены парадак прадухілення канфлікту інтарэсаў. Так, праведзенай пракуратурай Пухавіцкага раёна праверкай устаноўлена, што ў адной з устаноў адукацыі працяглы час пасады дырэктара, намесніка дырэктара і настаўніка займалі грамадзяне, якія знаходзяцца паміж сабой у блізкім радстве. У парушэнне патрабаванняў заканадаўства, дырэктар указанай установы адукацыі, які з’яўляецца дзяржаўнай службовай асобай, у пісьмовай форме не паведаміў непасрэднаму кіраўніку аб магчымасці ўзнікнення канфлікту інтарэсаў. Парадак значных дзеянняў дырэктарам установы адукацыі (пытанні прэміравання, прымянення дысцыплінарных спагнанняў і г. д.) у адносінах да сваіх жонкі і дачкі ва ўстаноўленым парадку вызначаны не быў. Больш таго, у данай сітуацыі мела месца парушэнне ўстаноўленай ч. 2 арт. 18 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з карупцыяй» забароны на сумесную работу ў адной і той жа дзяржаўнай арганізацыі на пасадзе кіраўніка і яго намесніка блізкіх родзічаў, калі іх праца звязана з непасрэднай падпарадкаванасцю ці падкантрольнасцю аднаго з іх другому. З мэтай ухілення ўказаных парушэнняў, пракуратурай Пухавіцкага раёна ўнесена прадстаўленне, па выніках разгляду якога намеснік дырэктара пераведзены на іншую пасаду. Вінаватыя ў парушэнні антыкарупцыйнага заканадаўства асобы, прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. Юлія АЛЯХНОВІЧ, пракурор аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю пракуратуры Мінскай вобласці Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З мэтай зніжэння рызыкі карупцыных праяў заканадаўствам рэгламентаваны парадак прадухілення і ўрэгулявання канфлікту інтарэсаў сітуацыі, пры якой асабістыя...
|
|