Энтузіяст з малдаўскім характарам. 21.by

Энтузіяст з малдаўскім характарам

19.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

52-e

Гэтай летняй парой тэрыторыя Стаўбцоўскага занальнага вузла электрасувязі патанае ў зеляніне, уражвае кветкавым багаццем. Яно будзе да позняй восені радаваць вока, ды і не толькі захапляць. Сярод зеляніны – гронкі вінаграду, ягады чорнай і чырвонай парэчкі, вішні, слівы, яблыкі, таму ласавацца сувязістам і ўраджаем садавіны.

Усё гэта пасаджана і даглядаецца рукамі работніка-энтузіяста – вадзіцеля Міхаіла Шэпцефраця. Міхаіл Андрэевіч робіць гэта з веданнем справы, у свабодны ад работы час. Нешта паспявае раніцай, яшчэ да выезду на лінію, а нешта застаецца на вечар. Цяпер, у летні сезон, часцяком і ў суботу, у свой выхадны дзень, наведваецца на вытворчую тэрыторыю.

– Падвязу жонку на працу і заязджаю, каб няспешна прапалоць і паліць свае пасадкі. Вясной абразаў сад, – гаворыць Міхаіл Шэпцефраць.

Прозвішча гаворыць само за сябе – не беларускае. Ён нарадзіўся і вырас у цэнтры Малдовы, сярод вінаграднікаў і садоў, пасаджаных на схілах гор. З дзяцінства палюбіў гэту прыгажосць і зведаў цяжкую працу на зямлі. Бацька быў інвалідам вайны, без нагі, таму самому прыходзілася перакопваць уласныя 30 сотак зямлі. Усё лета працаваў у калгасе.

Пасля службы ў арміі Міхаіл Андрэевіч трапіў у Беларусь. Будучы на адпачынку, пазнаёміўся са сваёй жонкай, якая родам са Стаўбцоўшчыны. У Стоўбцах і жыве. Вырасцілі разам з жонкай двух сыноў, маюць трое ўнукаў. Усё свядомае жыццё, больш за тры дзясяткі гадоў, Міхаіл Шэпцефраць шчыруе ў вузле электрасувязі.

А для душы – азеляняе, упрыгожвае нашу стаўбцоўскую зямлю з любоўю і асаблівым, малдаўскім, працалюбствам. Яго рукамі створаны таксама цудоўны квітнеючы аазіс побач з домам. У гэтым доме не адна кватэра і, адпаведна, прылеглая тэрыторыя – агульная, аднак гэта не адпудзіла садавода-аматара. Побач з домам расце элітны вінаград сталовых сартоў, цвітуць і красуюць да маразоў кветкі. За гэта Міхаілу Андрэевічу ўдзячны суседзі, дзеці і ўнукі. За аздабленне тэрыторыі вузла электрасувязі яму кажуць дзякуй калегі. Усіх жадаючых ён забяспечыў чаранкамі вінаграду.

– Гэта работа мне ў радасць. Прыемна бачыць вынік сваёй працы, – дзеліцца Міхаіл, выліваючы на клумбы ўжо саракавую па ліку палівачку. Сапраўды, без паліву ў сухое надвор’е нічога цвісці не будзе.

Міхаіл Андрэевіч ездзіў на сваю радзіму па некалькі разоў на год, калі былі яшчэ жывыя бацькі. Цяпер – значна радзей. Браты засталіся там. Ён бачыць, што таго калгаса, у якім некалі працаваў, ужо няма. Зямля стала прыватнай. Няпроста жыць зямлякам. «На радзіму цягне, але не шкадую, што трапіў у Беларусь», – прызнаецца мой субяседнік.

Ён прыжыўся тут, укараніўся. У адрозненне ад яго, вінаград, які прывозіў з Малдовы для пасадкі і развядзення, не вытрымліваў нашых зім. Кінуў гэту задуму і набыў чаранкі элітных сартоў у мясцовага аматара. Яны марозаўстойлівыя і добра прыжыліся. Ёсць што і з’есці, і з чаго сок выціснуць, зрабіць дамашняе віно.

А восень, дарэчы, не толькі пара збору ўраджаю, спелых водараў і наліўных колераў, а і жыццёвага багацця, чалавечай вытрымкі і моцы. У Міхаіла Андрэева яна будзе сёлета асабліва прыгожай, шасцідзясятай.        

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтай летняй парой тэрыторыя Стаўбцоўскага занальнага вузла электрасувязі патанае ў зеляніне, уражвае кветкавым багаццем. Яно будзе да позняй восені радаваць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика