Сабраў Камсамольскі бераг
20.07.2018
—
Разное
|
У Крупскім раёне, на возеры Селява, пад эгідай абласнога выканаўчага камітэта і абласнога камітэта БРСМ прайшоў ІІІ маладзёжны фестываль «Васільковы вянок», удзел у якім узялі і прадстаўнікі Стаўбцоўшчыны. У маляўнічым месцы, у зоне адпачынку «Камсамольскі бераг», сабраўся актыў абласной арганізацыі БРСМ. На фестываль была запрошана і моладзь філіяла маторнага завода, Стаўбцоўскіх электрасетак, райаддзела па надзвычайных сітуацыях, цэнтральнай раённай бальніцы, Стоўбцыгаза, мясакансервавага камбіната і інш. Як расказала галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Анастасія Віслаўская, у рамках фестывалю быў арганізаваны Дзень моладзі. У яго праграме былі прадстаўлены розныя тэматычныя пляцоўкі, прэзентацыі дзейнасці маладзёжных арганізацый і клубаў, паказальныя выступленні па варкаўце, дэгустацыйныя пляцоўкі і маладзёжныя флэшмобы. Адметнасцю ў Год малой радзімы стаў камплімент-батл – своеасаблівыя творчыя спаборніцтвы ў гонар сваіх гарадоў і вёсачак. Пр. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Крупскім раёне, на возеры Селява, пад эгідай абласнога выканаўчага камітэта і абласнога камітэта БРСМ прайшоў ІІІ маладзёжны фестываль «Васільковы вянок», удзел...
|
|