Салют, скаўты Еўразіі!. 21.by

Салют, скаўты Еўразіі!

20.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

53-a

Слова «скаўт» у перакладзе з англійскай азначае «разведчык». Гісторыя Сусветнага скаўцкага руху бярэ пачатак у 1907 годзе. У працэсе гульні ў разведчыкаў дзеці і дарослыя імкнуцца быць карыснымі іншым людзям, прыродзе і свету ў цэлым.  

На тэрыторыі цяперашняй Беларусі першыя скаўцкія патрулі і атрады існавалі з 1909 па 1922 гады. Фактычна скаўцінг заклаў асновы педагогікі новага тыпу, якая ў далейшым дапоўніла сістэму школьнай адукацыі СССР. Беларуская скаўцкая арганізацыя была ўтворана ў 1988 годзе.

Скаўцкі рух – адзін з самых вялікіх у свеце, налічвае больш за 50 мільёнаў чалавек.

З задорным скаўцкім настроем, на мове дружбы Беларусь упершыню прымала на гэтым тыдні ўдзельнікаў Джамбары – галоўнага скаўцкага злёту, які традыцыйна праводзіцца раз у тры-чатыры гады. Сёлета іх склікаў ІV Еўразійскі Джамбары, і прайшоў ён акурат на Стаўбцоўшчыне, на базе турысцка-аздараўленчага комплексу «Высокі бераг».  

ТАК «Высокі бераг» шмат гадоў збірае турыстаў і спартсменаў, гасцей і адпачываючых самага рознага ўзроўню, але, напэўна, такую масавасць і прадстаўнічасць, як на гэтым скаўцкім форуме, сустрэнеш нячаста. З’ехаліся больш за 700 скаўтаў з 12-ці краін — Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Вялікабрытаніі, Грузіі, Узбекістана, Казахстана, Малдовы, Польшчы, Расіі, Таджыкістана, Украіны (пра што відавочна сведчаць узнятыя на імправізаваных флагштоках нацыянальныя сцягі), а таксама ганаровыя госці, прадстаўнікі нацыянальных скаўцкіх арганізацый, міжнародныя валанцёры з яшчэ 20 краін. Сярод іх – старшыня Еўразійскага скаўцкага камітэта Серджыо Керыке і генеральны сакратар Сусветнай арганізацыі скаўцкага руху Ахмад Алхендаві.

Для беларускіх скаўтаў гэты злёт адметны тым, што праходзіў пад знакам 30-годдзя скаўцкага руху ў Беларусі.

Скаўт – разведчык

Джамбары для кожнага скаўта – самае вялікае свята, і гэта адчуваецца з першых мінут знаходжання з імі.

На турысцкай паляне па суседству з Нёманам раскінуўся вялікі скаўцкі лагер. Над палаткамі ўзняліся нацыянальныя сцягі і сцягі тых гарадоў, адкуль прыехалі хлопцы і дзяўчаты. Усе яны адрозніваюцца сваёй формай адзення. Адкрыццё ІV Еўразійскага Джамбары праходзіла на маляўнічым Коласавым улонні і, так атрымалася, пад пошум дажджу. Ды да капрызаў надвор’я, як і да іншых цяжкасцяў выжывання на прыродзе, скаўтам не прывыкаць. Яны пры гэтым усміхаюцца і насвістваюць, гучна прамаўляюць свае рычоўкі.

У страі – асноўныя скаўцкія кантынгенты, якія сімвалізуюць чатыры стыхіі: «Агонь», «Зямля», «Вада», «Паветра». Магутныя і супярэчлівыя, яны суіснуюць гарманічна і цэласна. Кожны са скаўцкіх кантынгентаў прадставіў сваю анімацыю. Побач з моладдзю юная змена – кадэты «Ваўчаты і белачкі» (дзеці ва ўзросце 8-12 гадоў). Падчас флэшмобу іх заклікаюць: «Будзьце лепшымі!». А ў адказ – «Прыкладзем усе сілы!». Каб падкрэсліць брацтва і адзінства скаўтаў, яшчэ раз гучаць на розных мовах дзесяць асноўных скаўцкіх правілаў. Удзельнікаў міжнароднага скаўцкага форуму прывіталі ганаровыя госці, у тым ліку прадстаўнікі Міністэрства адукацыі рэспублікі, раённага выканаўчага камітэта.

Асабліва хвалюючы момант – узнагароджанне лідараў сярод скаўтаў Беларусі за шматгадовую плённую працу па выхаванні падрастаючага пакалення. Сярод узнагароджаных ад імя міністра адукацыі рэспублікі – Ігар Касцевіч, Валерый Мацеюк, Юрый Батура, Іна Аруцюнян, Марат Навіцкі, Віктар Самахвалаў. Кіраўніцтва ФПБ таксама адзначыла тых, хто ўнёс важкі ўклад у развіццё скаўцкага руху ў нашай краіне.

У сувязі з 30-годдзем скаўцкага руху ў Беларусі найбольш узнагарод дасталася, безумоўна, заснавальніку гэтага руху Ігару Касцевічу. Яму рэгіянальны дырэктар рэгіёна Еўразія 2009-2018 гадоў Сусветнага скаўцкага бюро Юрый Емяльян уручыў «Залаты значок Еўразіі». Гэта ўзнагарода ўнікальная тым, што з’яўляецца імянной. У Ігара Касцевіча яна мае пятнаццаты нумар.  

Пасля ўрачыстага адкрыцця скаўты краін Еўразіі на працягу тыдня спаборнічалі і атрымлівалі задавальненне, асалоду ад таго, што аказаліся ў Беларусі. Наша краіна падарыла ім незабыўныя ўражанні, асаблівы сасновы водар і новых сяброў-скаўтаў. Скаўцінг працягвае развівацца, знаходзіць свежыя формы ўзаемадзеяння, дапамагае фарміраваць у моладзі лідарскія і грамадзянскія якасці, выхоўваць патрыятызм.

Юрый Батура, старшыня ЦВК дзіцячай грамадскай арганізацыі «Беларуская рэспубліканская скаўцкая асацыяцыя»: «Падзяліцца вопытам, пазнаёміцца, наладзіць культурны дыялог, паказаць сябе і паглядзець на іншых – такія асноўныя задачы форуму. На «Высокім беразе» нам створаны для гэтага цудоўныя ўмовы. Наша арганізацыя цесна супрацоўнічае з Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі. Раней мы праводзілі тут рабінзанаду. Удзельнікаў злёту забяспечылі харчаваннем у сталовай, дровамі для кастроў, пітной вадой. Рэалізавана цікавая і насычаная праграма».

Людміла Сянькоўская, генеральны дырэктар ТЭУП «Беларустурыст»: «Мы як партнёры дапамаглі арганізаваць гэта мерапрыемства, таму што яно праходзіць на тэрыторыі аднаго з нашых прадпрыемстваў. «Беларустурыст» узяў на сябе абавязак пазнаёміць 20 ліпеня ўсіх скаўтаў з культурай, традыцыямі, мовай нашай краіны. Дзень Беларусі быў яркім, як сама Беларусь. Дзеці развучвалі беларускія песні і танцы, гатавалі дранікі, сустрэліся з клубам рыцараў, навучыліся плясці з саломкі. Шматмоўе – не перашкода, калі ёсць мова дружбы».

Аляксандр Мікша, намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі: «Лепшага месца для разведчыкаў (а менавіта так перакладаецца слова «скаўт»), чым турбаза «Высокі бераг», не знайсці. Мы гатовы ствараць бяспечныя і камфортныя ўмовы знаходжання і на іншых нашых аб’ектах па ўсёй краіне круглы год».

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Слова «скаўт» у перакладзе з англійскай азначае «разведчык». Гісторыя Сусветнага скаўцкага руху бярэ пачатак у 1907 годзе. У працэсе гульні ў разведчыкаў дзеці і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика