Трасцінскі дэсант Хоцімскага раёну
20.07.2018
—
Разное
|
Як часта вам даводзілася рабіць нешта для сваёй малой радзімы? І няхай гэта было штосьці не такое глабальнае, напрыклад, пасадка дрэўца ці ўдзел у раённым суботніку. Важна іншае — вы сваімі рукамі рабілі свой край лепш. Вось і рабяты студэнцкага экалагічнага атрада Тані Карпінскай могуць быць упэўнены — яны зрабілі месца, дзе нарадзіліся і выраслі яшчэ прыгажэй. Фронт работ, які студатрадаўцы выканалі за смену нямалы: добраўпарадкаванне тэрыторыі і навядзенне парадку, дапамога ветэрану ВАВ Аляксандру Мікуціну, уладкаванне дзіцячай пляцоўкі па вул. Навасёлаў, ачыстка зоны адпачынку каля возера, уборка каля абеліска. Але з кожным заданнем яны спраўляліся спаўна, нават дрэннае надвор’е не перашкаджала давесці работу да канца. Аб гэтым расказала старшыня сельскага Савета дэпутатаў Іна Хількевіч: «У гэтым годзе ў нашым атрадзе працавала 10 чалавек, усе актывісты БРСМ, у асноўным гэта навучэнцы школы, толькі 1 чалавек студэнт Клімавіцкага аграрнага каледжа. Усе планы, якія ставіліся перад рабятамі, выконваліся адказна. Дзякуючы іх старанням, у вёсцы з’явілася сапраўдная дзіцячая пляцоўка, самыя маленькія жыхары нашай вёскі ацанілі пляцоўку ў першы ж дзень. Прыемна было назіраць за рабятамі, якія дружна выконвалі любую даручаную працу». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як часта вам даводзілася рабіць нешта для сваёй малой радзімы? І няхай гэта было штосьці не такое глабальнае, напрыклад, пасадка дрэўца ці ўдзел у раённым... |
|