Адбылося свята для жыхароў аграгарадка Салтанаўшчына. 21.by

Адбылося свята для жыхароў аграгарадка Салтанаўшчына

21.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Звычайны нядзельны дзень

15 ліпеня для жыхароў аграгарадка Салтанаўшчына стаў

па-сапраўднаму яркім і запамінальным.

Тут адзначалі юбілей вуліцы Новай.


На сцэне — ансамбль
песні “Родны напеў”


Алена Кіпроўская
прадстаўляе вырабы, зробленыя ўласнымі рукамі


Фрагмент выставы мясцовых ўмельцаў



Прысмакі ад жыхароў
вуліцы Новай маглі паспрабаваць усе жадаючыя


За святам уважліва назіралі не толькі
дарослыя, але і самыя юныя гледачы

Святочнае мерапрыемства адбылося каля сельскага клуба. Ужо з раніцы тут гучала музыка, кіпела праца па арганізацыі выставы народных умельцаў, нацыянальных куткоў, рознічнага гандлю і г.д. Арганізатарам юбілею хацелася прадэманстраваць усё самае лепшае, а таксама расказаць пра тое, якую цікавую гісторыю мае іх аграгарадок, якія працавітыя людзі жывуць у ім, якія годныя выпускнікі выйшлі са сцен мясцовай школы, якія ёсць моцныя сем’і і пра многае іншае. Ганаровым госцем мерапрыемства стала кіраўнік спраў Ланскага сельвыканкама Людміла Буглай.

Спявае
Таццяна Шкода

На свяце ўшаноўвалі юбіляраў вуліцы, адзначалі падарункамі шматдзетныя сям’і, якіх тут дванаццаць. Сваёй творчасцю радавалі вяскоўцаў і дарылі ім добры настрой удзельнікі мясцовых калектываў амтарскай творчасці. Працаваў выязны гандаль.

Свята атрымалася надзвычай добрым і цёплым, а вяскоўцы засталіся вельмі ўдзячнымі яго арганізатарам.

Дзмітрый ЯШЧАНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Звычайны нядзельны дзень 15 ліпеня для жыхароў аграгарадка Салтанаўшчына стаў па-сапраўднаму яркім і запамінальным. Тут адзначалі юбілей вуліцы Новай. Святочнае
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика