9 беларусаў, пацярпелых у ДТЗ пад Мікалаевам, вярнуліся дадому. 21.by

9 беларусаў, пацярпелых у ДТЗ пад Мікалаевам, вярнуліся дадому

21.07.2018 15:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота з адкрытых крыніцаў

Дзевяць з дванаццаці беларусаў, якія пацярпелі ў ДТЗ пад Мікалаевам, дастаўленыя на радзіму, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Мінздароўя. Іх адвезлі ў Гомельскую абласную клінічную лякарню на агляд да медыкаў. Пасля гэтага шэсць чалавек адпусцілі дадому, траіх шпіталізавалі ў аддзяленні траўматалогіі і нейрахірургіі для далейшага лекавання. Іх стан рознай ступені цяжкасці.

Яшчэ трое беларусаў засталіся ва Украіне і знаходзяцца там у лякарні.

Раніцай 20 ліпеня мікрааўтобус Volkswagen з беларускімі нумарамі, які рухаўся з Адэсы ў Гомель, сутыкнуўся з грузавіком у Мікалаеўскай вобласці. Кіроўца і чацвёра пасажыраў мікрааўтобуса загінулі на месцы. Кіроўцу грузавіка затрымала ўкраінская паліцыя. Распачатая крымінальная справа.

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з адкрытых крыніцаў Дзевяць з дванаццаці беларусаў, якія пацярпелі ў ДТЗ пад Мікалаевам, дастаўленыя на радзіму, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика