У Віцебску ДАІ ўначы ганялася за 18-гадовым п’яным бяспраўнікам
22.07.2018 15:22
—
Разное
|
![]() Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў У Віцебску ДАІ ўначы ганялася за 18-гадовым бяспраўнікам, які да таго ж быў п’яны. Сёння каля 3.30 На вуліцы Смаленскай кіроўца няправільна выбраў хуткасць: аўтамабіль занесла, пасля чаго машына наскочыла на апору святлафора і перакулілася. Пасля гэтага здарэння кіроўца ўсё адно спрабаваў уцячы, але яго затрымалі. Машына пры гэтым загарэлася ад удару і давялося выклікаць МНС, каб патушылі агонь. Як высветлілася, юны кіроўца ніколі не меў правоў. У момант здзяйснення ДТЗ у яго крыві было 1 праміле алкаголю — на п’янай яздзе хлопец трапіўся ўжо другі раз цягам года. Цяпер яму пагражае крымінальны артыкул. У машыне кіроўца быў не адзін — таксама з ім ехала непаўналетняя дзяўчына, якая, на шчасце, не пацярпела.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў У Віцебску ДАІ ўначы ганялася за 18-гадовым бяспраўнікам, які да таго ж быў п’яны. Сёння каля 3.30 патрульныя заўважылі...
|
|