На Лагойшчыне выратавалі бацьку і сына, якія зваліліся ў калодзеж. 21.by

На Лагойшчыне выратавалі бацьку і сына, якія зваліліся ў калодзеж

23.07.2018 11:06 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

Увечары 22 ліпеня ратавальнікаў выклікалі на дапамогу ў вёску Сёмкава Лагойскага раёна: там трэба было дастаць людзей з калодзежа на прыватным двары, паведамляе прэс-служба МНС

На месцы здарэння супрацоўнікі МНС пабачылі, што ў каналізацыйным калодзежы знаходзіцца 45-гадовы бацька і ягоны 25-гадовы сын. Калодзеж, складзены з аўтамабільных шын, мае дыяметр 0,5 метра і глыбіню каля 5 метраў.

Высветлілася, што сын чысціў калодзеж з дапамогай дрэнажнай помпы. Калі помпа перасала працаваць, хлопец палез наніз, каб разабрацца з няспращнасцю. Там ён страціў прытомнасць. Бацька спусціўся, каб дапамагчы сыну, але выбрацца самастойна не змог. 

Ратавальнікі дасталі бацьку і сына. Іх шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне лагойскай лякарні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by Увечары 22 ліпеня ратавальнікаў выклікалі на дапамогу ў вёску Сёмкава Лагойскага раёна: там трэба было дастаць людзей з калодзежа на прыватным двары,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика