"Люди должны оплачивать реальную стоимость". 21.by

"Люди должны оплачивать реальную стоимость"

24.07.2018 12:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Намеснік старшыні Мінскага райвыканкама Мікалай Петухоў адмовіўся расказаць "Народнай Волі" пра лёс міліцэйскіх катэджаў, пабудаваных у раёне Заслаўскага вадасховішча. У адным з дакументаў Мінскага аблвыканкама, якія трапілі ў "Народную Волю", напісана, што Мінскі раённы выканаўчы камітэт "не пазней за 1 лютага 2009 года павінен забяспечыць знос будынкаў, размешчаных на вышэйзгаданых тэрыторыях, пры адмове грамадзян знесці гэтыя будынкі альбо перадаць у мэтах выкарыстання для размяшчэння дамоў сямейнага тыпу для дзяцей-сірот". Аднак міліцэйскія катэджы дагэтуль стаяць. І сваіх уласнікаў яны, па нашай інфармацыі, не памянялі. "Народная Воля" вырашыла пацікавіцца лёсам міліцэйскіх маёнткаў ва ўладных структурах.

У Мінскім райвыканкаме ад каментарыяў устрымаліся.

Намеснік старшыні Мінрайвыканкама Мікалай Петухоў, да якога датэлефанавалася "Народная Воля", катэгарычна адмовіўся ад якіх-небудзь каментарыяў.

"Дасылайце афіцыйны запыт, бо я не бачу па тэлефоне, з кім размаўляю", — сказаў Мікалай Іванавіч. А на прапанову пад'ехаць да яго ў прыёмны дзень альбо ў любы зручны для яго час адказаў: "Не трэба да мяне ехаць, я вам усё роўна нічога не патлумачу па даным пытанні, дасылайце запыт".

У Мінскім аблвыканкаме чыноўнікі аказаліся больш ветлівымі і прыязнымі. Так, кіраўнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінаблвыканкама Аляксандр Бачыла паведаміў "Народнай Волі", што ў Мінскім райвыканкаме створана спецыяльная камісія, якая займаецца міліцэйскімі катэджамі.

"Кіраўнік дзяржавы ў нас гарант Канстытуцыі, таму яго даручэнне павінна быць выканана, — патлумачыў Аляксандр Аляксандравіч. — Мінскаму аблвыканкаму была пастаўлена задача па яго выкананні. Я не бачу на сённяшні момант ніякіх юрыдычных момантаў, якія перашкаджалі б выкананню даручэння па сутнасці. Да 20 лютага ўладальнікі катэджаў мусілі добраахвотна знесці "самавольна ўзведзеныя будынкі", разабраць іх альбо перанесці туды, куды лічаць патрэбным. Прайшоў толькі тыдзень. Мінскі райвыканкам прыняў рашэнне аб прыёме ў камунальную ўласнасць гэтых аб'ектаў. Створана спецыяльная камісія па прыёмцы гэтых аб'ектаў завершанага і незавершанага будаўніцтва. Камісія пачала сваю працу ў Мінскім райвыканкаме. І калі падчас працы гэтай камісіі ўзнікнуць нейкія праблемы юрыдычнага характару, яна заўсёды зможа паставіць адпаведныя пытанні перад кампетэнтнымі дзяржаўнымі органамі. Пакуль пра тое, што ў камісіі былі такія пытанні, мне невядома. Гэта, падкрэсліваю, наш пункт гледжання. У нейкіх іншых структур ён можа быць іншым…"

Дарэчы, у пратаколе даручэнняў А.Лукашэнкі напісана, што кантроль за выкананнем гэтага даручэння ажыццяўляе Адміністрацыя прэзідэнта. Нагадаем, што ў лістападзе мінулага года А.Лукашэнка заявіў, што былыя і дзеючыя супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў самавольна захапілі элітныя ўчасткі зямлі ў Мінскім раёне. Паводле слоў А.Лукашэнкі, для будаўніцтва яны літаральна за капейкі прыдбалі сабе тэрыторыю былога лецішча дзіцячага садка, якая знаходзілася ў ахоўнай зоне Заслаўскага вадасховішча.

"Дайце ўласнікам тры месяцы, каб яны знеслі свае пабудовы, — аддаў публічны загад Лукашэнка. — Калі не знясуць, то яны бязвыплатна павінны быць канфіскаваны пад дамы для дзяцей-сірот. Выконвайце!"

"Народная Воля" друкавала дакументы, з якіх вынікала, што міністр унутраных спраў генерал Уладзімір Навумаў асабіста хадайнічаў, каб ягоныя падначаленыя атрымалі права на будаўніцтва дамоў на тэрыторыі летняй дачы дзіцячага садка Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

Напрыканцы мінулага года Мінскі раённы выканаўчы камітэт падаў іск "аб прызнанні несапраўднай дзяржаўнай рэгістрацыі ўзнікнення, пераходу права ўласнасці на зямельныя ўчасткі і размешчаныя на іх капітальныя будынкі". Суд прыняў рашэнне не на карысць уладальнікаў маёнткаў — зямлю ў іх адабралі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Власти — про планы поднять тарифы на электроэнергию.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика