Вытворчы траўматызм: няшчасны выпадак у прыватным вытворчым унітарным прадпрыемстве “Нідлес”. 21.by

Вытворчы траўматызм: няшчасны выпадак у прыватным вытворчым унітарным прадпрыемстве “Нідлес”

27.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое вёў старшыня райвыканкама Генадзь Харужык, былі разгледжаны вынікі няшчаснага выпадку з цяжкім зыходам у прыватным вытворчым унітарным прадпрыемстве “Нідлес”.
охрана труда.png

Як паведаміла галоўны дзяржаўны інспектар працы Святлана Шатохіна, падчас расследавання было ўстаноўлена, што прычынамі 

няшчаснага выпадку з’явіліся: невыкананне кіраўніком абавязкаў па ахове працы, адсутнасць кантролю за выкананнем работнікам працоўнай дысцыпліны. Гэта прывяло да таго, што мужчына падчас выканання работ быў п’яны, чым парушыў інструкцыю па ахове працы.

У “Нідлесе” і раней былі выпадкі знаходжання на працоўным месцы нецвярозых работнікаў. Аб гэтым сказаў сам дырэктар. Ён адхіляў іх ад работы, але не караў рублём. Як вядома, беспакаранасць перарастае ва ўсёдазволенасць. І калі аднойчы кіраўнік адлучыўся, бо трэба было рамантаваць сапсаваны аўтамабіль, адзін з работнікаў выпіў і ў нецвярозым стане пачаў выконваць працоўныя абавязкі, упаў з вышыні амаль тры метры і ўдарыўся аб бетонную падлогу, на якой ляжалі драўляныя абрэзкі, дошкі.

Пасля гэтага дырэктар малога прадпрыемства “Нідлес” купіў алкатэст для праверкі стану работнікаў. Але калі старшыня райвыканкама Генадзь Харужык спытаў у яго, ці ёсць журнал, куды павінны запісвацца звесткі аб праверках, прадпрымальнік нічога не змог адказаць.

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта высветлілася, што кіраўнік прадпрыемства, дзе адбыўся няшчасны выпадак, не выканаў усе пункты прадпісання між­раённай інспекцыі па ахове працы, хаця прыслаў у гэту службу паперу, што парушэнняў болей няма.

Начальнік райаддзела міліцыі Аляксандр Клімянкоў нагадаў кіраўніку “Нідлеса” аб адміністрацыйнай адказнасці за прадастаўленне недакладнай інфармацыі і непрыняцце мер па ўхіленні парушэнняў. А тэрмін ужо прайшоў. Вядома ж, дырэктар малога прадпрыемства мог бы звярнуцца ў райвыканкам з просьбай аб перанясенні выканання неабходных работ на больш позні тэрмін, бо ўкласціся ў папярэдні не атрымліваецца па фінансавых, іншых прычыных. Але гэта не было зроблена.

Па факце няшчаснага выпадку праверку праводзіць раённы аддзел Следчага камітэта. І ўсё бу­дзе залежаць ад таго, якой цяжкасці пашкоджанні ў пацярпелага работніка. Назначана судова-медыцынская экспертыза. А калі будзе ўстаноўлена, што выпадак траўміравання цяжкі ці асабліва цяжкі, то згодна з Крымінальна-працэсуальным кодэксам будзе прынята рашэнне аб прыцягненні дырэктара “Нідлеса” да крымінальнай адказнасці.

Не застанецца беспакараным і пацярпелы работнік. За знаходжанне на працоўным месцы ў нецвярозым стане да яго будуць прынятыя меры адміністрацыйнага ўздзеяння, прапанавана разгледзець пытанне аб звальненні гэтага чалавека з працы.

У тэму. Пазалетась мабільная група райвыканкама наведала 31 арганізацыю малога бізнесу і выявіла 569 парушэнняў. Летась былі наведаны 28 малых прадпрыемстваў, парушэнняў яшчэ больш – 704. За 6 месяцаў гэтага года члены мабільнай групы пабывалі ў 23 дробных прыватных арганізацыях, дзе выявілі больш за 550 парушэнняў.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое вёў старшыня райвыканкама Генадзь Харужык, былі разгледжаны вынікі няшчаснага выпадку з цяжкім...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика