Добры водгук пакупнікоў — лепшая ўзнагарода для Святланы Баевой. 21.by

Добры водгук пакупнікоў — лепшая ўзнагарода для Святланы Баевой

27.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прайшло, літаральна, некалькі месяцаў пасля таго, як магазін “Родны кут” Хоцімскага РайСТ а/г Забялышын быў мадэрнізаваны. Больш за ўсё такое абнаўленне падабалася жыхарам вёскі, якім іншы раз прыходзілася ехаць за таварамі ў райцэнтр. Сёння ж шырокі асартымент прыемна радуе кожнага вяскоўца, а яшчэ ў размове пакупнікі, якіх давялося сустрэць перад дзвярыма крамы, прызналіся — вельмі радуе высокая культура абслугоўвання прадаўцоў “Родны кут”.
— Вялікі асартымент тавараў, зніжкі, больш сучасны дызайн памяшкання, новае абсталяванне — усё вельмі падабаецца. Нават жыхары суседніх раёнаў прыязджаюць да нас, каб закупіць усё неабходнае. Хочацца ад імя ўсіх вяскоўцаў і сябе асабіста падзякаваць кіраўніцтва раёна, праўленне Раённага спажывецкага таварыства і ўсіх, хто прыклаў намаганні ў прыемнае абнаўленне нашай крамы, — дзеліцца Святлана Баева, прадавец 6 разраду магазіна “Родны кут” у а\г Забялышын.
Дарэчы, Святлана Мікалаеўна працуе ў гандлі ўжо каля 20 гадоў. Спачатку рабіла на падмене адпачынкаў у іншых вёсках — Таклёўка, Прудок, Гарадок, а потым перабралася ў Забялышын, адкуль сама родам. На пытанне аб тым, ці думала змяніць месца жыхарства ці прафесію, мая суразмоўца на міг задумваецца. Але робіць гэта не для таго, каб адказаць на пастаўленае пытанне, а проста нават і ўявіць не можа, што магло б скласціся інакш.
У краме заўжды шматлюдна, даведзены план па продажах тавараў выконваецца добра. За час працы невялікі калектыў крамы зарэкамендаваў сябе толькі са станоўчай стараны. Аб гэтым сведчаць Дыпломы і Граматы ў кабінеце.
Любімая работа, вёска, дом, дарослая дачушка – студэнтка — тое, што робіць Святлану Баеву па-сапраўднаму шчаслівай. А самай лепшай узнагародай для жанчыны становяцца станоўчыя водгукі за яе працу. А што яшчэ трэба?
Вольга Зайцава.
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прайшло, літаральна, некалькі месяцаў пасля таго, як магазін “Родны кут” Хоцімскага РайСТ а/г Забялышын быў мадэрнізаваны. Больш за ўсё такое абнаўленне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика