Падзеі і здарэнні
30.07.2018
—
Разное
|
ЗАГСамзарэгістраваныпараёневосемшлюбаў, зробленытрыадзнакіабскасаваннісямейнагасаюза. ПасведчанніабнараджэнніатрымалічатырнаццацьмаленькіхжыхароўСтаўбцоўшчыны: ЦімафейКульша, ВалянцінСтанкевіч, ЯнаСмірнова, СтэфаніяШарупіч, Дар’яЦяўлоўская, МацвейШагун, ІлонаРубін, АрынаТурко, МацвейГарохавік, БажэнаГалушко, КсеніяМарцінеўская, ЦімафейМахаты, КірылМіхайлоўскііУладзіслаўАкіншаў. Зямны шлях закончыўся для шаснаццаці жыхароў раёна. У пажарнай часці паведамілі аб загаранні жылога дома ў вёсцы Слабодка Старасвержанскага сельсавета. Пабудова знішчана агнём, гаспадары, якія пацярпелі ад апёкаў, былі дастаўлены ў райбальніцу. Міліцыяй зарэгістравана 135 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана 11 крымінальных спраў, у дзевяці з іх устаноўлены падазроныя. Абрабаваны дзве дачы: з пабудовы ў Зуях прапала маёмасць, а з дома садовага таварыства «Александрава» ў Атцэдзе зламыснік выкраў лічбавы тэлевізар з прыладамі і з падвор’я забраў кабель. Пракуратурай раёна ў ходзе нагляду устаноўлена, што ў ААТ «Радзіма Дзяржынскага» дапускаюцца парушэнні зямельнага і прыродаахоўнага заканадаўства, у т. л. у сферы абарачэння з адходамі. Дырэктару ўнесена прадстаўленне. У суд накіравана крымінальная справа у адносінах да непаўналетняга, жыхара Нясвіжа, які нанёс цялесныя пашкоджанні пенсіянеру і ў перыяд расследавання гэтага правапарушэння здзейсніў злачынства ў адносінах да айчыма – нанёс яму падчас сваркі некалькі ўдараў нажом. Абвінавачваемы ўзяты пад варту. Суд аштрафаваў на 25 і 30 базавых велічынь адпаведна двух жыхароў раёна, якія, не маючы правоў кіравання, паўторна селі за руль аўтамашыны. За ўгон транспартнага сродку да году папраўчых работ, з утрыманнем 10 працэнтаў заробку на карысць дзяржавы, асуджаны жыхар Мікалаеўшчыны. ДАІ выявіла 160 парушальнікаў дарожнага руху. Сярод затрыманых шэсць нецвярозых вадзіцеляў, дзевяць чалавек не мелі правоў кіравання транспартным сродкам і чатырнаццаць недысцыплінаваных пешаходаў. Зафіксаваны сем дарожна-транспартных здарэнняў без пацярпелых. «Хуткая» выязджала да хворых 202 разы, у т. л адзінаццаць выклікаў было да асоб з алкагольным ап’яненнем. Падрыхтавала Надзея БАТАЛКА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ЗАГСамзарэгістраваныпараёневосемшлюбаў, зробленытрыадзнакіабскасаваннісямейнагасаюза.... |
|