У пожарной службы не бывает выходных. 21.by

У пожарной службы не бывает выходных

30.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Грандыёзны парад тэхнікі ў Мінску, шоу выратавальнікаў у Віцебску – урачыстыя мерапрыемствы з нагоды 165-годдзя ўтварэння пажарнай службы прайшлі па ўсёй краіне. Не абмінулі яны і Ушаччыну, стаўшы знакавай падзеяй для ветэранаў службы, калектыву РАНС, членаў іх сямей і многіх ушачан.

“Якое пеннае возера! А вада з машыны, як дождж з неба! А ты бачыў, як нажніцамі метал пераразалі?” – паказальныя выступленні нашых пажарных асаблівае захапленне выклікалі ў самых юных удзельнікаў святочнага мерапрыемства. На пляцоўцы каля РДК выратавальнікі дэманстравалі магчымасці сваёй тэхнікі і абсталявання. Нямала жадаючых знайшлося адчуць сябе ў ролі вадзіцеля пажарнай машыны, асаблівы ажыятаж выклікала ўмоўнае тушэнне пажару – патрымаць у руках пажарны рукаў і пусціць ваду выстройвалася чарга.

Папярэднічала ж паказальным выступленням урачыстая частка мерапрыемства. “165 гадоў крэпне і развіваецца служба, але галоўная яе каштоўнасць – людзі, якія ахвяруюць сваім жыццём дзеля выратавання чужога. Жадаю, каб менш было надзвычайных сітуацый і з іх вы заўсёды выходзілі дастойна”, – адзначыла ў сваім выступленні старшыня раённага Савета дэпутатаў Н.М.Марковіч і ўручыла ад імя ўлады асобным супрацоўнікам МНС Ганаровыя граматы і падзякі.

Дзейнасць ушацкіх пажарных ацэнена не толькі на раённым узроўні. Таму ўзнагарод у гэты дзень было нямала. Напрыклад, Сяргей Лісоўскі атрымаў нагрудны знак “Выдатнік”. Граматы абласнога ўпраўлення МНС за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў – Андрэй Раманоўскі і Мікалай Шустроў, якому давялося ўздымацца на сцэну яшчэ і за нагрудным памятным знакам “165 год пажарнай службе Беларусі”. Шматгадовая сумленная праца Алены Рагавешкі адзначана Граматай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Не першы год жыве ў аддзеле традыцыя захоўваць вопыт старэйшых пакаленняў, перадаваць яго маладым супрацоўнікам. На мерапрыемства з задавальненнем прыйшлі многія ветэраны. Іх справа па выратаванні людзей і сёння заслугоўвае пашаны. С.Валодчанка і М.Бельскі атрымалі нагрудныя юбілейныя знакі “Беларускі саюз афіцэраў: 25 гадоў”. Медалі “100 гадоў савецкай пажарнай ахове” ўручаны ветэранам Ю.Шыханцову, Г.Рубаніку, І.Елі­сееву, А.Рагавешку, а таксама старшыні райвыканкама У.Г.Аўдошку, старшыні раённага Савета дэпутатаў Н.М.Марковіч, прадстаўнікам сілавых структур і шэрагу сённяшніх работнікаў райаддзела МНС.

Віншавалі пажарных і прадстаўнікі многіх працоўных калектываў. Напрыклад, цеснае супрацоўніцтва ў службы наладжана з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, Белдзяржстрахам, райкамам БРСМ. Пажаданні дабрабыту, поспехаў у службе і, канечне, традыцыйнае – сухіх рукавоў – ушацкія выратавальнікі атрымалі і ад калег-сілавікоў. На канцэрце гучалі віншаванні і з папаўненнем – у сем’ях Дзмітрыя Цюкалы і Ігара Бруцкага нядаўна на свет з’явіліся хлопчыкі.

Пажаданні супрацоў­нікам, аповеды пра гісторыю службы перамяжоўваліся з канцэртнымі нумарамі. Цікавасць у прысутных выклікаў прагляд фільма тэлеканала АНТ, зняты спецыяльна да 165-годдзя. Добры настрой віноўнікам урачыстасці падарылі работнікі раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Ацанілі прысутныя гумарыстычныя інсцэніроўкі аб тым, як праходзяць будні пажарных, а таксама, як бы развіваліся падзеі, калі б у міліцыі, пажарнай службы і “хуткай дапамогі” быў адзін агульны тэлефон. Шчырыя апладысменты гучалі ў гонар кожнага артыста, а найбольшыя дасталіся юнаму Лёшу Хілько, які спяваў аб тым, як ён марыць стаць пажарным, ратаваць ад агню малышоў і ката Пушка. У фае ж былі арганізаваны тэматычныя выставы па гісторыі, азбуцы бяспекі дзяцей, а таксама прадстаўлены маркі з асабістай калекцыі начальніка аддзела С.Я.Аваднёва.

У гэтай службы няма выхадных і перапынкаў – людзям можа спатрэбіцца дапамога ў любы час. Вось і ў сваё прафесійнае свята ім давялося выязджаць на тушэнне пажару ў гарпасёлку.

Вольга КАМАРКОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грандыёзны парад тэхнікі ў Мінску, шоу выратавальнікаў у Віцебску – урачыстыя мерапрыемствы з нагоды 165-годдзя ўтварэння пажарнай службы прайшлі па ўсёй краіне....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика