Археологи нашли в Кордоне новые артефакты
30.07.2018
—
Разное
|
А ў Кардоне зноў капалі Навукоўцы Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі працягваюць распрацоўку археалагічнага комплексу Кардон у Шумілінскім раёне. У ліпені там прайшоў чарговы сезон раскопак, які дазволіў вучоным зрабіць некаторыя папярэднія вывады, ці пацвердзіў мінулыя гіпотэзы. Навуковы супрацоўнік інстытута гісторыі НАН Сяргей Дзярновіч, які сёлета ўзначальвае экспедыцыю, заўважыў, што Кардон яшчэ доўгія гады не страціць увагі да сябе з боку навуковай грамадскасці. Была б толькі магчымасць весці раскопкі. Сёлета, напрыклад, яна ёсць толькі дзякуючы студэнтам і валанцёрам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія прыехалі на раскопкі разам з выкладчыкам Віктарам Чараўко. Экспедыцыя атрымалася не такая шматлікая, як у мінулыя гады, але маладыя людзі па-сапраўднаму захапіліся справай, адчулі азарт даследчыка і рамантыку жыцця пад адкрытым небам. Тут быў зародак горада У гэтым годзе працягвалася даследаванне селішча-1 у аграгарадку Кардон – самага перспектыўнага, па словах Сяргея Дзярновіча, на бліжэйшы час. Адназначныя вывады пра характар помніка пакуль рабіць рана, але шматлікія цікавыя знаходкі падштурхоўваюць навукоўцаў да даволі смелых высноў. Наогул, селішча – гэта людское пасяленне, якое звычайна асацыюецца з вясковым насельніцтвам, з заняткам сельскай гаспадаркай. У Кардоне ж даследчыкі канстатуюць зусім іншы характар: “Гэта так званыя протагарадскія пасяленні – яшчэ не горад у прывычным разуменні, са сваёй структурай, органамі ўлады і г. д., але там ужо ёсць буйныя майстэрні, вядзецца апрацоўка металаў, наладжана паступленне матэрыялаў. Усе купецкія караваны замыкаюцца вось на такіх кропках. Менавіта з пасяленняў такога кшталту ў будучым сфарміруюцца такія буйныя гарады, як Полацк і Віцебск”, – тлумачыць Сяргей Дзярновіч. Выходзіць, з аднаго боку, гэтаму месцу не пашчасціла, бо яно засталося безыменным для летапісаў, але пашчасціла археолагам – мець магчымасць даследаваць тыя слаі, якія ў вялікіх гарадах, як правіла, знішчаны. Прыход славян у Падзвінне Даволі сур’ёзным адкрыццём для Падзвіння з’яўляецца зафіксаваны рух славянскага элементу на гэтыя тэрыторыі. І калі раней гэты факт падаваўся выключна гіпатэтычна, на аснове нейкіх рэканструкцый, то цяпер даследчыкі пачалі атрымліваць доказную базу пад свае меркаванні. “Маркіруецца прыход славян, больш дакладна ўдалося зафіксаваць паступленне славянскіх рэчаў, дэталяў славянскага касцюма. Таксама выяўлены слой, звязаны з насельніцтвам так званай культуры смаленска-полацкіх доўгіх курганаў. Зафіксаваны элементы, звязаныя са старажытнарускай культурай (10-11 стст.). І гэта ўжо не асобныя рэчы, мы бачым іх стратыфікавана – у кожным асобным слоі, – расказвае навуковец. – Са славянскім паступленнем звязаны, напрыклад, вось такія гузікі (паказвае). Яны могуць быць не толькі круглымі, але і ў форме трохвугольніка ці трапецыі”. Добра капаецца, калі тылы прыкрыты Археолагі адзначылі, што ў Шумілінскім раёне былі створаны самыя камфортныя ўмовы для работы. “Добра працаваць і займацца толькі раскопкамі, калі пытанні арганізацыі быту, забеспячэння і нават бяспекі прыкрытыя”, – удзячнасць у адрас Шумілінскага райвыканкама і КУСГП “Ульскі” выказаў Сяргей Дзярновіч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А ў Кардоне зноў капалі Навукоўцы Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі працягваюць распрацоўку археалагічнага комплексу Кардон у...
|
|