Вечер памяти Геннадия Гарбука прошёл на Ушаччине. 21.by

Вечер памяти Геннадия Гарбука прошёл на Ушаччине

30.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У восемдзесят год Генадзь Гарбук у раённым Доме культуры спяваў. На свае 84 – таксама, толькі ўжо не ў жывую, а ў запісах. Але апладзіравалі ўшачане земляку так жа працягла, быццам выклікалі на біс.

Апошні раз на сцэне Генадзь Міхайлавіч быў у пачатку лютага – развітваліся з вялікім акцёрам, як і заведзена, у сценах роднага Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Мора людзей прыйшло апошні раз паднесці яму кветкі. Многа было сказана добрых слоў, у тым ліку ад старшыні Ушацкага райвыканкама У.Г.Аўдошкі, які ўзначальваў дэлегацыю землякоў. Як прыгадала на вечарыне намеснік старшыні райвыканкама А.В.Пашковіч, узрушаныя стратай, тады і дамовіліся з кіраўніцтвам тэатра зрабіць у Год малой радзімы Вечар памяці на Ушаччыне ў дзень нараджэння Народнага артыста БССР – 24 ліпеня.

Хаця летні час – не сезон, усе на гастролях ці ў водпусках, тым не менш мастацкі кіраўнік і супрацоўнік тэатра Мікалай Мікалаевіч і Іван Мікалаевіч Пінігіны падрыхтавалі відэаблокі: са старых фотаздымкаў, запісаў спектакляў, кадраў з фільмаў, у якіх здымаўся наш Г.Гарбук. “Знак бяды”, “Людзі на балоце”, “Чорны замак Альшанскі”, “Белыя росы”… хто не памятае ў іх гэтага тонкага, удумлівага, разнапланавага артыста. Але, канечне, яшчэ больш шчасціла тым, хто бачыў яго ў жывую на спектаклях. “Мой сусед хадзіў на “Сымона-музыку” восем разоў. Хадзіў на Гарбука – дзед Курыла ў яго выкананні нагадваў яму свайго, які выхаваў і разумеў лепш за бацькоў”, – прыгадваў вядучы вечарыны Мікалай Пінігін. Ён расказваў пра асобныя са ста роляў нашага земляка ў тэатры, якім запатрабаваным ён быў. Як парадаваўся за Пінігіных, якія па парадзе свайго швагры, яшчэ аднаго вядомага нашага земляка рэжысёра Валерыя Маслюка, набылі на Ушаччыне дачу.

Г.Гарбука пазнавалі на вуліцах. Памятаю, падчас сустрэчы з дзецьмі ўшацкага летняга лагера Генадзь Міхайлавіч прыгадаў, як набываў на Камароўскім рынку косці для свайго сабакі: “Ты што, не бачыш, хто перад табой”, – асвяжыў памяць гандляркі яе сусед. Грошай з мяне не ўзялі. Вось так ад маёй славы перапала сабаку”. Ён умеў жартаваць і як сапраўдны артыст даносіць да публікі тое, што лёгка ўспрымаецца. Быў сапраўды Народным артыстам, якога вельмі, вельмі любілі. Аб гэтым, у прыватнасці, сведчыла і перапоўненая зала “Купалаўскага” тэатра падчас васьмідзесяцігоддзя артыста. І такая ж – месяцам раней ва Ушачах, хоць нашу публіку мала чым можна здзівіць.

З няменшай цікавасцю, чым у кінастужкі, спектаклі ўглядаліся ўшачане ў “свае кадры”. Па зале прабегся шэпт, калі буйным планам паўсталі партрэты бацькоў, зусім маладога Генадзя… ці калі ўжо сталы ён наведвае музей народнай славы, сваю Ушацкую школу.

Чатыры гады таму ён не пазнаў сяброўкі Анкі з паралельнага класа. І не дзіўна, апошні раз, па словах былой настаўніцы Г.І.Карабань (Журко), бачыліся яны ў сямідзясятых. А вось у пяцідзясятых разам удзельнічалі ў мастацкай самадзейнасці, Ганна Іванаўна нават праспявала прыпеўкі, развучаныя да Дня Канстытуцыі, які адзначаўся тады 5 снежня. А таксама песню, у якой рэфрэнам праходзяць словы “Каб памяць была доўгай, каб памяць была добрай”.

Вечарына атрымалася па-сямейнаму цёплай, у канцы людзі падыходзілі да братоў Пінігіных за аўтографамі, як некалі да Генадзя Гарбука. Памяць пра яго ў землякоў, сапраўды, выключна добрая, і будзе доўгай.

В.Караленка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У восемдзесят год Генадзь Гарбук у раённым Доме культуры спяваў. На свае 84 – таксама, толькі ўжо не ў жывую, а ў запісах. Але апладзіравалі ўшачане земляку так жа...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика