Фестываль на беразе мора. 21.by

Фестываль на беразе мора

31.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мастацкія калектывы раёна паспяхова прынялі ўдзел у Міжнародным фестывалі-конкурсе мастацтваў «Казкі Чорнага мора», які прайшоў у Адэскай вобласці.

Гран-пры конкурсу журы прысудзіла народнаму хору «Нёман» Старасвержанскага цэнтра культуры, якім кіруе Вольга Шыбко, і народнаму фальклорнаму ансамблю «Коласавы землякі» Любкаўшчынскага цэнтра культуры пад кіраўніцтвам Лідзіі Варывоцкай.

Лаўрэацкія дыпломы І ступені атрымалі: вакальны ансамбль Старасвержанскага цэнтра культуры пад кіраўніцтвам Іны Пугач, дуэт у складзе Лідзіі і Аляксандры Варывоцкіх, Марына Рыштоўская ў сольным выступленні, саліст групы «Росы» Старасвержанскага цэнтра культуры Віталь Чарняўскі, салістка Аляксандра Варывоцкая, гітарыст Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў Аляксей Пяткевіч (кіраўнік Іна Пугач).

Гэтая нізка дыпломаў засвядчае аб высокім выканальніцкім майстэрстве калектываў і салістаў.

Пр.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мастацкія калектывы раёна паспяхова прынялі ўдзел у Міжнародным фестывалі-конкурсе мастацтваў «Казкі Чорнага мора», які прайшоў у Адэскай вобласці. Гран-пры...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика