Маладосць і традыцыі філіяла ММЗ
31.07.2018
—
Разное
|
Гэтымі ліпеньскімі днямі адно з самых буйных прадпрыемстваў Стаўбцоўшчыны адзначае свой 25-гадовы юбілей. Яго ўзрост – гэта пара маладосці, вялікай працаздольнасці, амбіцыёзных праектаў і перспектыў. З такімі памкненнямі і крочыць у заўтрашні дзень калектыў завода, які славіцца сваімі вытворчымі традыцыямі, моцнымі працоўнымі дынастыямі. Адчувальны яго ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Стаўбцоўскага раёна. Вельмі сімвалічна, што 2018 год юбілейны і для філіяла, і для Стоўбцаў. Рашэнне аб стварэнні прадпрыемства было прынята ў 1983 годзе на ўзроўні ўрада СССР. Неабходна было расшырыць выпуск рухавікоў Д-240 магутнасцю 100 конскіх сіл, якія прызначаліся для трактароў МТЗ 80А/82А і МТЗ-100/102. Будаўніцтва стаўбцоўскага філіяла ММЗ пачалося ў 1985 годзе. Узводзіліся не толькі карпусы завода, а і аб’екты інфраструктуры, у тым ліку для патрэб горада. Летам 1989 года адбыўся выпуск таварнай прадукцыі. Вытворчасць дэталяў і іх пастаўка на ММЗ пачалася летам 1993 года, калі была ўведзена ў эксплуатацыю першая чарга завода. Гэты дзень, 31 ліпеня, з’яўляецца афіцыйнай датай нараджэння філіяла ММЗ у Стоўбцах. Дырэктар філіяла Леанід Маліноўскі : – Вельмі прыемна, што сітуацыя на філіяле змяняецца да лепшага. Прадпрыемства працуе стабільна і нават адчувае недахоп работнікаў. У сувязі з павелічэннем аб’ёмаў вытворчасці мы выйшлі на паўтаразменны рэжым работы. З прыходам на пасаду я сустрэўся з кожным з падраздзяленняў, акрэсліў людзям свае патрабаванні. Калектыў з разуменнем паставіўся да іх, настроены на плённую працу. Людзі цэняць сваё рабочае месца, даражаць ім. Ёсць задаволенасць калектывам, таму што ў ім падтрымліваюць культуру вытворчасці, дысцыпліну. На завод вяртаюцца ранейшыя работнікі, з якімі прыйшлося з-за няпростай фінансавай сітуацыі не працягнуць кантракт. Сёння няма перабояў ні з сыравінай, ні з матэрыяламі. Перад намі стаяць адказныя задачы. Гэта выпуск на галаўны канвеер 1090 найменняў дэталяў. Каб адчуваць сябе абароненымі фінансава, трэба нарошчваць выпуск і расшыраць мадэльны рад, рынкі збыту ўласнай прадукцыі – перасоўных кампрэсарных станцый. На даны момант мы выходзім на прамыя закупкі камплектуючых для станцый. Неабходна рэалізаваць другую чаргу інвестпраекта – будаўніцтва вытворчасці высокадакладнага высокатрывалага чыгуннага ліцця. Нашы работнікі павінны адчуваць, што працуюць на вялікім прадпрыемстве, а таксама мець прычыны для гордасці за свой завод. Сардэчна віншую работнікаў, ветэранаў з 25-годдзем філіяла! Жадаю моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту! Няхай кожнаму спадарожнічае ўдача, спраўдзяцца запаветныя мары! Філіял ММЗ уражвае добраўпарадкаванас-цю тэрыторыі, размахам сваіх вытворчых плошчаў і няспынным рабочым рытмам. У ім сёння задзейнічаны 1034 работнікі. Акрамя асноўных падраздзяленняў, як аўтаматна-тэрмічны і прэсава-гальванічны цэхі на чале з Дзмітрыем Пяровым і Ігарам Хрытоненка адпаведна, «ліцейка» на чале з Паўлам Ярахаўцом, працуе нямала дапаможных службаў. У кожнай ёсць работнікі, на якіх раўняюцца іншыя. У бухгалтэрыі (галоўны бухгалтар Марына Лабоцкая) паказваюць прыклад Ларыса Храмчанка, Валянціна Сурко, Ірына Крупко, Алена Рослік, у бюро кадраў – інспектар па кадрах Таццяна Хрытоненка, у транспартным цэху (начальнік Вячаслаў Няглюй) – Генадзь Гарохавік, Сяргей Зарубін, Генадзь Жыбуль, у планава-эканамічным бюро (начальнік Дзмітрый Свірыдзенка) – Сяргей Станчык, у бюро арганізацыі працы і заработнай платы (начальнік Аляксей Лапко) – Ірына Куракевіч, у бюро аўтаматызаваных сістэм кіравання (начальнік Генадзь Татарыцкі) –Алена Лук’яновіч. У аддзеле капітальнага будаўніцтва (начальнік Станіслаў Ланкевіч) варта назваць Уладзіміра Радзіона, Аляксандра Крыта, Аляксея Храмянкова, у вытворча-дыспетчарскім аддзеле (начальнік Дзмітрый Лапкоўскі) – Максіма Дземідовіча, Алену Махнач, Аркадзя Ярашэвіча, Аляксандра Зарубіна, Сяргея Уласіка, у цэнтральнай заводскай лабараторыі (начальнік Эдуард Сіняковіч) – Валянціну Лагеня, Святлану Бацюк, Галіну Міснік, у камерцыйным аддзеле (начальнік Віктар Круглік) – Таццяну Мішкевіч, Віктара Лукашова, Наталлю Нарановіч, Віктара Новіка. У аддзеле бяспекі і аховы (начальнік Генадзь Слуцкі) вызначаюцца Вікенцій Ліпніцкі і Міхаіл Шуцько, у бюро аховы працы і навакольнага асяроддзя, пажарнай бяспекі – яго кіраўнік Аляксандр Манюк, у аддзеле тэхнічнага кантролю (начальнік Ларыса Калкоўская) – Наталля Бець, Святлана Анікейчык, Валянціна Грыб, Святлана Ройка. У службе галоўнага энергетыка (начальнік Міхаіл Міткевіч) заслужылі аўтарытэт Таццяна Кужэльная, Алег Гомза, Генадзь Папкоўскі, Станіслаў Калошыч, Андрэй Пугачоў, Мар’ян Каратыш, у службе галоўнага механіка (начальнік Іван Осіпік) – Ігар Гарох, Юрый Свігла, Юрый Пархімовіч, Дзяніс Ермаковіч, Аляксандр Сянько, Віталь Акуліч, у тэхнічным аддзеле (начальнік Аляксандр Валай) – Ігар Струкаў, Уладзімір Стэльмах, Дзмітрый Бургун, у інструментальным аддзеле (начальнік Міхаіл Кошман) – Андрэй Зуеўскі, Мікалай Касцюковіч, Таццяна Дубовік. Добрыя словы – і ў адрас загадчыцы інтэрната Зінаіды Савіцкай і загадчыцы гаспадаркі Рыты Пяткевіч, работнікаў здраўпункта Анатоля Яхнаўца (загадчык) і Майі Мастоўскай, работнікаў гаспадарчага ўчастка Віктара Вярбіцкага і Сяргея Крэня. Таццяна ПЯТКЕВІЧ НАЗДЫМКАХ: філіялММЗ; дырэктарфіліялаЛеанідМаліноўскі; участакмалыхсерый; наўчасткузваркі, зборкііпакрыццяў; участакстальныхічыгунныхдэталяў; зваршчыкнамашынахкантактнайзваркіСвятланаБурачэўскаяімайстарАляксандрАўхімовіч; калектыў «ліцейкі» ; прэсавыўчастак; дэманструюцьпрычэп-станцыюкампрэсарнуюкладаўшчыкНаталляНарановіч, галоўныінжынерМікалайГардзіевічіначальніккамерцыйнагааддзелаВіктарКруглік. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтымі ліпеньскімі днямі адно з самых буйных прадпрыемстваў Стаўбцоўшчыны адзначае свой 25-гадовы юбілей. Яго ўзрост – гэта пара маладосці, вялікай...
|
|