«У школу з добрым сэрцам»: валанцёры дапамогуць сабраць партфелі дзецям
01.08.2018 08:58
—
Разное
|
У школу з добрым сэрцам! За месяц да пачатку навучальнага года ў Беларусі пачынаецца маштабны дабрачынны праект. Усёй краінай будуць збіраць партфелі дзецям з інтэрнатаў і малазабяспечаных сем'яў. Дапамагчы можа кожны. Дастаткова набыць кнігі, падручнікі, адзенне, абутак (усё, што неабходна вучню) і перадаць валанцёрам. З гэтага дня і да 15 верасня пункты збору будуць працаваць ва ўсіх буйных гандлёвых цэнтрах і крамах. Пазней укамплектаваныя партфелі перададуць сем'ям, якія маюць патрэбу ў дапамозе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У школу з добрым сэрцам! За месяц да пачатку навучальнага года ў Беларусі пачынаецца маштабны дабрачынны праект. |
|