З клопатам аб ураджаі
01.08.2018
—
Разное
|
Першымі жнівеньскімі днямі ў працаўнікоў раслінаводчай галіны шмат клопатаў. Яшчэ ў самым разгары ўборачная кампанія, а хлебаробы ўжо дбаюць пра будучы ўраджай. Неўзабаве пачнецца сяўба азімага рапсу, таму механізатары ўжо рыхтуюць плошчу пад гэтую прыбытковую тэхнічную культуру. Вядзецца ворыва і ў ААТ «Налібакі Агра». Як і ў мінулыя гады, заняты на гэтай тэхналагічнай аперацыі механізатар Сяргей Паляшчук, які працуе на магутным энерганасычаным трактары «Беларус-3022″. Сяргей Барысавіч – вопытны і добрасумленны работнік, шчыруе ў таварыстве больш за дваццаць гадоў. Вясною ён вызначыўся ў раённым спаборніцтве на ворыве глебы і за шчырую працу адзначаны падзячным пісьмом райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і падарункам. Дбайны працаўнік пастаянна задзейнічаны і на нарыхтоўцы кармоў (адвозіць зялёную масу), а таксама на ўнясенні арганічных угнаенняў. На палях раёна (інфармацыя па стане на 30 ліпеня)
Надзея БАТАЛКА, фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першымі жнівеньскімі днямі ў працаўнікоў раслінаводчай галіны шмат клопатаў. Яшчэ ў самым разгары ўборачная кампанія, а хлебаробы ўжо дбаюць пра будучы ўраджай....
|
|