Усё павінна быць падпарадкавана ўборцы ўраджаю. 21.by

Усё павінна быць падпарадкавана ўборцы ўраджаю

01.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Такую задачу паставіў перад аграрыямі і шэфамі гаспадарак старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў на чарговай штотыднёвай апаратнай нарадзе.
Масавая ўборка ўраджаю 2018 года ў раёне распачалася. Прыбаўка штодня павінна складаць 5%, а гэта для гаспадарак – парадку 600 гектараў.
Каб справіцца з пастаўленай задачай, патрэбна дапамога шэфаў з горада – тэхнікай, людзьмі. А яшчэ – высокі ўзровень арганізацыі работ, захоўванне выканальніцкай і тэхналагічнай дысцыпліны, бесперабойная работа сушыльнай гаспадаркі.
Асаблівая ўвага звернута на забеспячэнне бяспечных умоў працы пры правядзенні ўборачных работ. Даручэнні па гэтым накірунку дадзены адпаведным службам.
Яшчэ адно патрабаванне – забеспячэнне галоснасці пры правядзенні ўборкі ўраджаю. Механізатары павінны ведаць, “на якім свеце” яны знаходзяцца: якая выпрацоўка на камбайн, колькі зроблена і колькі зароблена… На час адсутнасці ў ААТ “Крычаўрайаграпрамтэхзаб” прафсаюзнага лідара і спецыяліста па ідэалагічнай рабоце гэтыя абавязкі ўскладзены на райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Поўную адказнасць за правядзенне ўборачнай кампаніі ў дзвюх гаспадарках раённай камунальнай уласнасці – КСУП “Добрасць” і ААТ “Крычаўрайаграпрамтэхзаб” – раённы выканаўчы камітэт узяў на сябе.
Адначасова з уборкай ураджаю ў сельгасарганізацыях вядзецца нарыхтоўка кармоў. Дзеля гэтага створаны механізаваны атрад. Было абмеркавана пытанне забяспячэння яго неабходнай тэнікай – для прасавання саломы, трактарамі і г.д.
Канкрэтныя задачы пастаўлены перад кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі: выкананне даведзенага задання па малаку, павышэнне яго якасці да гатунку экстра.
А затым былі разгледжаны бягучыя пытанні: навядзенне парадку на тэрыторыі раёна, уцягненне ў гаспадарчы абарот невыкарыстуемых аб’ектаў, ход рамонтных работ у дзіцячым садку № 4, выплата заработнай платы і выкананне даведзенага задання па яе росце.
На пастаянным кантролі раённай выканаўчай улады знаходзіцца пытанне падрыхтоўкі аб’ектаў народнай гаспадаркі да работы ў зімовых умовах. Да 1 жніўня павінна быць атрымана 70% пашпартоў гатоўнасці, а да 1 верасня – усе 100%.
Падрыхтоўка школ да новага навучальнага года – галоўная задача кіраўніцтва адукацыйных устаноў. Як паведаміў начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама, усе ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі гатовы да прыёму навучэнцаў.
Т. Пятрова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую задачу паставіў перад аграрыямі і шэфамі гаспадарак старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў на чарговай штотыднёвай апаратнай нарадзе....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика