У Лепельскім раёне мужчына ўгнаў дарожны каток
01.08.2018 19:42
—
Разное
|
![]() Фота: uvd.vitebsk.gov.by У Лепельскім раёне мужчына ўгнаў дарожны каток ДК-47Б, паведамляе Здарэнне адбылося ў суботу, 28 ліпеня. Нецвярозы мужчына, якога раней неаднаразова судзілі (у тым ліку за крадзяжы), угнаў каток ДК-47Б з участку аўтадарогі Вялікі Поўсвіж — Чарнаручча. Ён праехаў на катку 500 метраў да свайго дома ў вёсцы Малы Поўсвіж. Пра скрадзены каток у міліцыю паведаміла маці ўгоншчыка. Дарожная тэхніка стаяла на ўездзе ў двор. Міліцыянтам мужчына заявіў, што катком хацеў разраўняць і ўтрамбаваць пясок на ўездзе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: uvd.vitebsk.gov.by У Лепельскім раёне мужчына ўгнаў дарожны каток ДК-47Б, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама. Здарэнне адбылося ў суботу, 28 ліпеня.... |
|