Чаму важна ведаць свой радавод?. 21.by

Чаму важна ведаць свой радавод?

02.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга Рамановіч з дачкой Кацяй трымаюць у руках сямейны альбом

Вольга Рамановіч з дачкой Кацяй трымаюць у руках сямейны альбом

Па-першае, мы пазнаём многа новага пра сябе і сваіх блізкіх; па-другое, мы хочам пакінуць свой след у гісторыі; па-трэцяе, у нас з’яўляецца нагода для зносінаў членаў усёй сям’і. Слова радавод часцей за ўсё асацыіруецца з продкамі. Іншы раз узнікае нейкае пачуццё віны, што ўсё не хапае часу запісаць звесткі ад тых, хто яшчэ нешта памятае. Радавод мы пішам, канечне ж, для сябе: каб быць у згодзе з родзічамі і каб у сям’і была выхавана павага да продкаў.

Духоўна-маральнае выхаванне дзяцей з’яўляецца адным з асноўных накірункаў работы спецыялістаў дзіцячага сада № 5 гарадскога пасёлка. Адраджэнне, папулярызацыя і захаванне сямейных каштоўнасцяў, шанаванне памяці пра сваіх продкаў — першачарговая задача ў працы педагогаў гэтай дашкольнай установы. Выхавальніцы дзіцячага сада Вольга Яўгеньеўна Лукша і Вольга Міхайлаўна Корсак разам з бацькамі сваіх выхаванцаў працавалі над рэалізацыяй праекта “Мой радавод”. Нядаўна там прайшла яго прэзентацыя. Свае радаводы прадставілі сем’і Аляксандра і Вольгі Рамановічаў з дзеткамі Аняй і Кацяй, а таксама Аляксандра і Людмілы Мацкевічаў з дачкой Валерай і сынам Захарам. Бацькі разам з дзецьмі грунтоўна папрацавалі над складаннем свайго радаводу: распытвалі ў дзядуль і бабуль, іншых родных людзей, дзе пражывалі, кім былі і чым займаліся іх продкі. Вынікам іх сумеснай, вельмі карпатлівай працы стала складанне генеалагічных дрэваў.

Сям’я Рамановічаў змагла даведацца ажно да сёмага калена, як зваліся, дзе жылі і чым займаліся іх родныя. У таты Аляксандра продкі жылі і працавалі на тэрыторыі цяперашніх Шаркаўшчынскага і Пастаўскага раёнаў. А вось продкі маці Вольгі — з усходняй часткі Віцебскай вобласці — Гарадоччыны, адкуль родам і яна сама. Дарэчы, сям’я Рамановічаў дадаткова для мерапрыемства падрыхтавала вялікі альбам з назвай “Семью Семь”. У ім на сямі старонках падрабязна апавядаецца, якія захапленні маюцца ў кожнага з дамачадцаў, заняткі і інтарэсы.

У сям’і Мацкевічаў прадстаўлены радавод быў не такім вялікім, але маладая сям’я зацікаўлена ў пошуках сваіх продкаў. Таму Аляксандр і Людміла цяпер у вольны час і займаюцца менавіта гэтай справай.

Надзвычай важна ведаць свае карані, не здраджваць месцу, дзе з’явіўся на свет, дзе вякамі жылі і працавалі твае дзяды і прадзеды. Ведаць, каб перадаць сваім будучым нашчадкам, дзеля захавання нашай роднай спадчыны.

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_2069 IMG_2079

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика