У Мінску ўзялі пад варту мужчыну, якога падазраюць у забойстве з асабліва жорсткасцю. Ахвярай стала яго 54-гадовая жонка.
Цела жанчыны з множнымі пашкоджаннямі, як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, знайшлі зранку 25 ліпеня каля вуліцы Ясеніна ў сталіцы. Знайшлі яе камунальныя работнікі, якія касілі траву.
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу. Па падазрэнні ў забойстве затрымалі яе 58-гадовага мужа. Яго пасадзілі ў ізалятар часовага ўтрымання.
Паводле звестак следства, здарэнне адбылося ўдзень 23 ліпеня на ўскраіне сталіцы. Мужчына з жонкай разам выпівалі і пасварыліся. Спярша муж збіў жонку, а потым стаў яе біць нажом. Ад атрыманых траўмаў яна памерла на месцы.
Следчыя правялі праверку на месцы з удзелам падазраванага. Мужчына не мае судзімасцяў.
Фота: sk.gov.by У Мінску ўзялі пад варту мужчыну, якога падазраюць у забойстве з асабліва жорсткасцю. Ахвярай стала яго 54-гадовая жонка. Цела жанчыны з множнымі...