Закураныя сцены і маёмасць
03.08.2018
—
Разное
|
1 жніўня ў 21.12 паступіла паведамленне, што ў вёсцы Смятанічы па вуліцы Камунальнай гарыць жылы дом. Драўляная пабудова была поўнасцю ахоплена дымам. Гаспадар 1975 года нараджэння, часова непрацуючы, пражывае з жонкай. З боку суседзяў сям’я характарызуецца станоўча, на ўліку не знаходзіцца. На момант прыбыцця супрацоўнікаў МНС гаспадары былі на вуліцы. У выніку пажара агнём закураны сцены і маёмасць вяранды. Прычына здарэння ўстанаўліваецца. Разглядаецца версія – парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання. Аўтаномны пажарны апавяшчальнік устаноўлены не быў. Будзьце ўважлівымі пры карыстанні электраэнергіяй і строга захоўвайце правілы электрабяспекі! Валянціна ЯХНО.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 жніўня ў 21.12 паступіла паведамленне, што ў вёсцы Смятанічы па вуліцы Камунальнай гарыць жылы дом. Драўляная пабудова была поўнасцю ахоплена дымам. Гаспадар 1975...
|
|