У ДТЗ пад Драгічынам загінула цяжарная жанчына. 21.by

У ДТЗ пад Драгічынам загінула цяжарная жанчына

04.08.2018 15:28 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ДАІ

Жахлівая аварыя пад Драгічынам: загінула 27-гадовая цяжарная жанчына, яшчэ чатыры чалавекі траўмаваныя і дастаўленыя ў лякарню. Як перадае прэс-служба Брэсцкай абласной ДАІ, ДТЗ адбылося позна ўвечары 3 жніўня на трасе М10. Аўтамабіль “Фольксваген Гольф” ехаў у кірунку Кобрына. Кіроўца рабіў абгон і, выскачыўшы на сустрэчную, сутыкнуўся там у лоб у “Опелем”.

У “Фольксвагене” было тры пасажыркі, адна з іх загінула, яшчэ дзве шпіталізаваныя. Удар быў такой моцы, што выратавальнікі, якіх выклікалі на месца здарэння, знайшлі загінулую аж у багажніку. Пацярпеў таксама кіроўца машыны, але яго жыццю нічога не пагражае. Кіроўца “Опеля” трапіў у рэанімацыю.

Распачатая крымінальная справа, вядзецца расследаванне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ Жахлівая аварыя пад Драгічынам: загінула 27-гадовая цяжарная жанчына, яшчэ чатыры чалавекі траўмаваныя і дастаўленыя ў лякарню. Як перадае прэс-служба...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика