«Ніку» змяніў «Альтаір»
05.08.2018
—
Разное
|
У аздараўленчым лагеры «Нёман» завяршыў работу трэці па ліку студэнцкі педагагічны атрад «Ніка». У яго склад уваходзілі дванаццаць маладых педагогаў агульнаадукацыйных школ раёна і студэнтаў педагагічных устаноў, якія працавалі ў лагеры выхавацелямі, інструктарамі па фізічнай культуры, педагогамі-арганізатарамі, сацыяльнымі педагогамі. На працягу ўсёй змены праводзіліся розныя цікавыя мерапрыемствы. У прыватнасці, прайшоў дзень прафілактыкі негатыўных з’яў у маладзёжным асяроддзі. Ладзіліся спартыўныя спаборніцтвы, творчыя конкурсы, канцэрты. Дзеці весела і змястоўна адпачывалі, радаваліся сонейку і набіраліся сіл для вучобы ў надыходзячым навучальным годзе. У апошні рабочы дзень завіталі падвесці вынікі і падзякаваць удзельнікам атрада, уручыць ім салодкія падарункі і выказаць словы ўдзячнасці за працу галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Анастасія Віслаўская і першы сакратар раённага грамадскага аб’яднання БРСМ Анастасія Калодзінская. Развітанне маладых педагогаў з децьмі было вельмі эмацыянальным і кранальным да слёз. Зараз у лагеры працуе наступны і апошні ў гэтым годзе студэнцкі атрад пад назвай «Альтаір». Пр Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аздараўленчым лагеры «Нёман» завяршыў работу трэці па ліку студэнцкі педагагічны атрад «Ніка». У яго склад уваходзілі дванаццаць маладых педагогаў...
|
|