Будзьце пільнымі!
06.08.2018
—
Разное
|
ВЕЛАСІПЕД – БЕЗ НАГЛЯДУ… За першае паўгоддзе ўчынена 15 крадзяжоў веласіпедаў, 7 з іх – у Стоўбцах. Пакуль устаноўлены факты і фігуранты па пяці такіх злачынствах. У пераважнай большасці выпадкаў пацярпелыя не забяспечвалі належным чынам захаванасць маёмасці. Пакідалі веласіпеды без нагляду на вуліцы, у пад’ездах шматпавярховых дамоў, на прысядзібных тэрыторыях, не абсталяваўшы іх пры гэтым замыкаючымі прыстасаваннямі. Востра стаіць праблема пакідання веласіпедаў, дзіцячых калясак на лесвічных маршах, пляцоўках, у калідорах. Такое парушэнне па загрувашчванні месцаў агульнага карыстання прадугледжвае адказнасць – адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу да 30 базавых велічынь. Выкананне наступных мер перасцярогі дапаможа вам зберагчы маёмасць. Па-першае, захоўвайце дакументы аб пакупцы веласіпеда, перапішыце нумары дэталяў, сфатаграфуйце свой веласіпед. Не набывайце веласіпед у незнаёмых асоб пры адсутнасці дакументаў. Калі пакідаеце веласіпед на вуліцы, нават на непрацяглы час, карыстайцеся спецыяльнымі блакіруючымі прыстасаваннямі. Калі ўчынены крадзеж, своечасова паведамляйце дзяжурнаму РАУС па тэл. 102. Аддзел аховы правапарадкуі прафілактыкі РАУС
ПАЗЫЧАЎ ГРОШЫ… Нясвіжскім раённым аддзелам Следчага камітэта на падставе заяў, што паступілі ад грамадзян, узбуджана крымінальная справа аб махлярстве ў асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса) у адносінах да Валерыя Валер’евіча Кабарыхі , 1986 г. нараджэння. 32-гадовы непрацуючы жыхар Нясвіжа падазраецца ў тым, што шляхам падману завалодаў сродкамі індывідуальных прадпрымальнікаў на агульную суму больш за 200 тысяч долараў ЗША. Паводле даных следства, супрацьпраўная дзейнасць падазронага ўчынялася са студзеня па лістапад 2013 года, калі ён працаваў спецыялістам па рамонце касавых апаратаў у камерцыйнай фірме ў Нясвіжы. Аказваючы паслугі па тэхнічным абслугоўванні плацежнага абсталявання, мужчына карыстаўся даверлівасцю прадпрымальнікаў і пазычаў у іх вялікія сумы грошай у валюце, сярод прычыны была і тая, што, маўляў, яму неабходна развіваць бізнес, звязаны з рэалізацыяй касавых апаратаў. Крэдыторам даваў распіскі, у якіх гарантаваў вяртанне пазычаных грошай, а таксама выплату працэнтаў ад сумы займу. Следства мае даныя аб 14 фактах махлярскіх дзеянняў, ёсць звесткі аб тым, што пацярпелых можа быць значна больш і нават з іншых рэгіёнаў. Грамадзяне, якія пацярпелі ад супрацьпраўных дзеянняў В. В. Кабарыхі, могуць звяртацца ў Нясвіжскі РАСК па адрасе: г. Нясвіж, вул. Савецкая, 30, ці паведаміць аб гэтым па тэлефонах: (8-01770) 5-93-91, 8-029-389-79-46. Таццяна БЕЛАНОГ, афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ВЕЛАСІПЕД – БЕЗ НАГЛЯДУ… За першае паўгоддзе ўчынена 15 крадзяжоў веласіпедаў, 7 з іх – у Стоўбцах. Пакуль устаноўлены факты і фігуранты па пяці такіх злачынствах....
|
|