Мужчына закурыў, запраўляючы бензакасілку — ён у рэанімацыі з апёкамі. 21.by

Мужчына закурыў, запраўляючы бензакасілку — ён у рэанімацыі з апёкамі

06.08.2018 21:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: МНС

У Шчучынскім раёне 30-гадовы мужчына атрымаў моцныя апёкі падчас працы з бензакасілкай. Як паведамляе прэс-служба  Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, 3 жніўня ён абкошваў участак у гарадскім пасёлку Вострына. Калі трэба было чарговым разам заправіць агрэгат, мужчына праліў на нагавіцы бензін, а потым запаліў цыгарэту.

Вопратка на ім загарэлася, пацярпелы скочыў у басейн з вадой, каб збіць полымя. Суседка пабачыла здарэнне і выклікала хуткую. Мужчына ў выніку трапіў у рэанімацыю з апёкамі 1-2-3 ступені 20% цела. Яго стан медыкі ацэньваюць як цяжкі.

Спецыялісты МНС нагадваюць, што пры выкарыстанні легкаўзгаральных вадкасцяў небяспечна знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці з крыніцамі адкрытага полымя —  можа здарыцца ўспышка пароў, што прывядзе да ўзгарання.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС У Шчучынскім раёне 30-гадовы мужчына атрымаў моцныя апёкі падчас працы з бензакасілкай. Як паведамляе прэс-служба  Гродзенскага абласнога ўпраўлення...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика