5 жніўня ў вёсцы Пастарыні адбылося свята “Вёсцы нізка пакланюся”. 21.by

5 жніўня ў вёсцы Пастарыні адбылося свята “Вёсцы нізка пакланюся”

07.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

5 жніўня ў вёсцы Пастарыні адбылося свята “Вёсцы нізка пакланюся”, падрыхтаванае работнікамі Вішнеўскага Дома культуры.

Песняй «Где ты появился на свет» у выкананні загадчыцы Дома культуры Альфрэды Дыро, якая сама родам з гэтых мясцін, пачалося свята.

1 091.jpg

Вядучыя Ірына Казак і Максім Пашук працягвалі цудоўную праграму, дзе гучалі і песні, і гумар, і успаміны. Вяскоўцы прымалі ўдзел у бяспройгрышнай латарэі, былі і гульні, дзе кожны выяўляў актыўнасць, быў і ўдзельнікам, і артыстам.

А пасля ўсе сабраліся на сямейную сустрэчу, якая была прымеркавана да слаўнага 85-гадовага юбілею Марыі Станіславаўны Конан, матулі Альфрэды Дыро. Яна нарадзілася ў вёсцы Працуты, а замуж выйшла і пражыла ўсё жыццё ў гэтай вёсцы, адпрацавала больш за сорак гадоў у родным калгасе даяркай, затым – на свінакомплексе. Павіншаваць яе з юбілеем прыехалі трое дзяцей, шасцёра ўнукаў, 12 праўнукаў і нават прапраўнучка.

Цёплыя віншаванні і словы ўдзячнасці атрымала юбілярка ад праўлення калгаса і ветэранскай арганізацыі. Усе зычылі шаноўнай доўгажыхарцы здароўя, аптымізму, дабрабыту, шчасця, даўгалецця.

1 100.jpg

1 086.jpg

Ул. кар.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
5 жніўня ў вёсцы Пастарыні адбылося свята “Вёсцы нізка пакланюся”, падрыхтаванае работнікамі Вішнеўскага Дома культуры.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика