Рабаўнік страху не мае?. 21.by

Рабаўнік страху не мае?

07.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article4103.jpg

 Гэтае крымінальнае здарэнне адбылося ў Быцені. Мясцовы мужчына прыйшоў у гандлёвую кропку, стаў прасіць, каб яму “на павер” выдалі бутэльку гарэлкі, але прадаўцы папярэдзілі гэтага гора-пакупніка: “на вексель” не працуем! 


Тады мужчына пайшоў, як кажуць, напралом: узяў з паліцы дзве бутэлькі гарэлкі – і на выхад. Прадаўцы “адбілі” адну бутэльку, а з другой рабаўнік уцёк. Не спыніла гэтага раней не судзімага мужчыну 1967-га года нараджэння, што тут, у Быцені, яго добра ведаюць, што міліцыя ўсё роўна яго ўстановіць і арыштуе. Так і адбылося. 

Узбуджана крымінальная справа. 
Аксана КОРЗУН, следчы Івацэвіцкага райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. 
 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Тады мужчына пайшоў, як кажуць, напралом: узяў з паліцы дзве бутэлькі гарэлкі – і на выхад. 
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика