Засцерагчыся ад кляшчоў. 21.by

Засцерагчыся ад кляшчоў

10.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У нашым раёне за паўгода ў медыцынскія ўстановы звярнуліся 40 чалавек, пакусаныя кляшчамі. У ліку іх – 14 дзяцей. Выяўлены адзін выпадак Лайм- барэліёзу.

Таму актуальна гаварыць аб прафілактыцы хвароб, выкліканых укусамі кляшчоў. Гэтыя агрэсіўныя насякомыя актыўныя з мая па кастрычнік. Яны жывуць на кустах і ў траве. Найбольш небяспечныя яны ва ўмерана цёплыя вільготныя дні. У жніўні многія адпраўляюцца ў лес па дары прыроды ці проста адпачыць, падыхаць чыстым паветрам. Памятайце, што адзенне павінна быць гладкім, усе ўчасткі цела – прыкрытымі, на рукавах – шчыльныя манжэты, рубашкі – запраўлены ў штаны, штаны – у шкарпэткі. Не забывайце пра галаўны ўбор.

Вярнуўшыся з лесу, страсіце адзенне і бялізну, агледзьце цела, расчашыце валасы дробнай расчоскай. Будзьце пільнымі, каб не падвергнуць сябе цяжкім захворванням, што перадаюцца кляшчамі.

Ірына ПЯТРОВІЧ, загадчыца аддзела эпідэміялогіі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нашым раёне за паўгода ў медыцынскія ўстановы звярнуліся 40 чалавек, пакусаныя кляшчамі. У ліку іх – 14 дзяцей. Выяўлены адзін выпадак Лайм- барэліёзу. Таму...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика