Асіповічы: коратка аб розным. 21.by

Асіповічы: коратка аб розным

10.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Садзеянне ў падрыхтоўцы дзяцей да школы вырашылі аказаць адміністрацыя і прафсаюзны камітэт ААТ “АЗАА”. Плануецца дапамагчы 46 шматдзетным сем’ям, дзе выхоўваецца 84 дзіцяці.

Нарыхтоўка кармоў працягваецца ў сельгаспрадпрыемствах раёна. Другім укосам скошана 1828 гектараў. Усяго ж з пачатку сезона зроблены наступныя запасы: сена — 3865 тон, сенажу — 48969, сіласу — 1221.

Бульба харчовая і насенная, якую землякі збіраюцца рэалізаваць на экспарт, павінна абавязкова прайсці лабараторную экспертызу на выяўленне бактэрыяльных хвароб метадамі IФА альбо ПЦР. Без вынікаў даследаванняў фітасанітарныя сертыфікаты выдавацца не будуць — аб гэтым паведамілі ў райінспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін.

Як паведамілі ў КДУП “Адзіны разліковы цэнтр”, за I паўгоддзе пратэрмінаваная запазычанасць за жыллёва-камунальныя паслугі па УКП ЖКГ склала 289988,34 рубля (2851 асабісты рахунак), ДУКВП “Водаканал” — 36859,24 (1661). 287 грамадзянам прадастаўлена субсідыя на аплату паслуг ЖКГ на 8831,79 рубля.

Добраўпарадкаванне — важны накірунак у рабоце Градзянскага сельсавета. Напрыклад, у бягучым месяцы былі абсталяваны пляцоўкі для часовага складзіравання смецця на грамадскіх могілках у вёсках Казімірова і Яноўка, у апошняй  часткова адрамантавана дарога, знесены безгаспадарны дом у Градзянцы. Праведзены работы па знішчэнні баршчэўніку Сасноўскага на тэрыторыі 0,02 га. Нядаўна быў зацверджаны план развіцця аграгарадка Каменічы на 2018-2019 гады. Асноўныя ў ім пункты — пад’езды да пагостаў, якія знаходзяцца па вуліцах Касмічнай і Дзмітрыева, падсыпка і грэйдзіраванне дарог, будаўніцтва дзіцячай пляцоўкі на вуліцы Мала-дзёжнай.

“Вкусняшка”. Новая гандлёвая кропка з такой смачнай назвай адкрылася ўчора ў райцэнтры па вуліцы Дзяржынскага, 64. Асартымент адпаведны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Садзеянне ў падрыхтоўцы дзяцей да школы вырашылі аказаць адміністрацыя і прафсаюзны камітэт ААТ “АЗАА”. Плануецца дапамагчы 46 шматдзетным сем’ям, дзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика