У цэнтры Гродна інспектар ДАІ бегаў за п’яным падлеткам
11.08.2018 20:45
—
Разное
|
![]() Скрыншот з відэа У цэнтры Гродна даішнік бегаў за п’яным падлеткам. Сведкамі гэтай аперацыі сталі чытачы Як высветлілася, здарылася гэта ўвечары 5 жніўня. Па вуліцы Парыжскай Камуны праехаў аўтамабіль “Вольва” і не спыніўся на знак інспектараў ДАІ. Праваахоўнікі распачалі пераследю. Тады кіроўца кінуў машыну на паркоўцы ля гатэлю на вуліцы Стэфана Баторыя і вырашыў уцякаць бегам. Адзін з даішнікаў таксама пабег за ім, а другі паехаў на машыне следам, падсведчаючы шлях. Парушальніка злавілі на Савецкай плошчы. Як высветлілася, хлопцу 17 гадоў, правы ён яшчэ не атрымліваў, а машыну ўзяў у бацькі. Перад тым як сесці за руль, падлетак выпіў паўтара літра піва, таму ў яго крыві выявілі 0,8 праміле алкаголю. Дарэчы, яго бацьку пазбавілі правоў за п’яную язду. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Скрыншот з відэа У цэнтры Гродна даішнік бегаў за п’яным падлеткам. Сведкамі гэтай аперацыі сталі чытачы Блога Гродна — адзін з іх выпадкова зняў пагоню на...
|
|