Уладзімір і Віталь Бабічы: 1000 тон хлеба на двух. 21.by

Уладзімір і Віталь Бабічы: 1000 тон хлеба на двух

13.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:



Узнагароды адразу ў двух намінацыях атрымаў ўчора камбайнавы экіпаж адкрытага акцыянернага таварыства «Кастрычнік» у складзе Уладзіміра і Віталя Бабічаў.

Уладзімір Паўлавіч і Віталь Уладзіміравіч ужо не першы год зладжана і паспяхова працуюць на жніве, нязменна выходзячы пераможцамі.

Не стала выключэннем і сёлетняя ўборачная кампанія.

Учора на ячменным палетку за вёскай Аслянка бацьку і сына віншаваў старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Змушко. Экіпаж атрымаў Падзячныя лісты і грашовыя ўзнагароды за лепшы намалот за апошнія тры дні і Ганаровыя граматы райкама прафсаюза, падарункі, футболкі і кепкі з лагатыпам прафсаюза Беларусі работнікаў АПК за першую намалочаную тысячу тон збажыны.


Уладзімір Аляксандравіч павіншаваў пераможцаў і выказаў словы падзякі за выдатную шматгадовую працу.

Цікаўлюся, што стала складаемымі поспеху ў гэтым годзе.

— Працаваць трэба! — не задумваючыся кажа Бабіч-малодшы. — У шэсць гадзін раніцы мы ўжо на мехдвары. Правяраем, рэгулюем камбайн. Lexion-580 нам верна служыць ужо адзінаццаты сезон. Стараемся, каб на полі не здаралася прастоеў. За любую справу ўзяўся — трэба рабіць яе як след.


Уладзімір і Віталь Бабічы

Да гаворкі падключаецца Уладзімір Паўлавіч. Ён салідарны з меркаваннем сына. Дадае толькі, што для паказчыкаў важны і ўраджай, які даволі добры ў гаспадарцы, і клопаты кіраўніцтва, ды і надвор’е спрыяе жніву…

У гэты ж дзень Уладзімір Змушко уручыў Ганаровыя граматы камбайнаваму экіпажу ААТ «Кастрычнік» у складзе Віктара Казлова і Вячаслава Янчанкава, на рахунку якога таксама 1000 тон намалочанага хлеба. Падзячным лістом адзначаны і вадзіцель гаспадаркі Аляксандр Баравы, які за тры дні перавёз 332 тоны збожжа.


Вадзіцель гаспадаркі Аляксандр Баравы атрымлівае ўзнагароду

Высокімі дасягненнямі сваіх працаўнікоў ганарыцца і дырэктар гаспадаркі Пётр Лаўнікаў, які таксама на полі павіншаваў камбайнавыя экіпажы і вадзіцеля з атрыманымі ўзнагародамі.

Песні аб роднай зямлі падарылі хлебаробам артысты РЦКіНТ.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.


Вам может быть интересно

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Узнагароды адразу ў двух намінацыях атрымаў ўчора камбайнавы экіпаж адкрытага акцыянернага таварыства «Кастрычнік» у складзе Уладзіміра і Віталя Бабічаў....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика