АНОНС: 18 жніўня горад Свіслач вітае удзельнікаў і гасцей абласнога экалагічнага фестывалю леса «Гамоняць пушчы беларускія…»
12.08.2018
—
Разное
|
Праграма мерапрыемстваў:
пл. К.Маркса 12.00 – тэатралізаванае шэсце ўдзельнікаў фестывалю з гарадской плошчы ў гарадскі парк. Гарадскі парк Галоўная пляцоўка 12.30 – урачыстае адкрыццё фестывалю: – тэатралізаваная кампазіцыя «Запаведны напеў»; – канцэртная праграма зоркі беларускай эстрады Гюнеш Абасавай з шоу-балетам; 13.30 – 18.00 – канцэрт творчых калектываў Рэспублікі Латвія, Рэспублікі Польшча, Гродзеншчыны і Брэстчыны; 13.30 – 18 .00 – удзельнікаў і гасцей фестывалю запрашаюць тэматычныя пляцоўкі: “Паляўнічая” – асаблівасці палявання XVII-XIX стагоддзяў у фотаздымках і тэатралізаваным прадстаўленні, фота- зона, выстава паляўнічых трафеяў і рыбалоўных снасцей, прыгатаванне паляўнічых страў. “Экалагічная” – да ўвагі гледачоў будуць прадстаўлены фотагалерэі, фотавыставы, прэзентацыя дзяржаўных прыродаахоўных тэрыторый Гродзенскай вобласці з дэманстрацыяй відэаролікаў, выстава-гербарый лекавых траў «Парады траўніцы Соф'і Вітольдаўны...», інфармацыйная кампазіцыя «Птушкі і звяры Белавежскага краю», конны двор «Кентаўр»: паказальная праграма, верхавое катанне, фотасесія і іншае. “Гасцінная леснічоўка” – самым відовішчным для гасцей фестывалю стане прафесійны конкурс лесарубаў Гродзеншчыны, Брэстчыны і прадстаўнікоў лесагаспадарак Рэспублікі Польшча, а таксама майстар-клас па распілоўцы дрэва ад майстроў-прафесіяналаў. “Горад майстроў” – вас чакае выстава-продаж вырабаў, майстар-класы па дрэваапрацоўцы, лозапляценню, саломапляценню, поясапляценню, ганчарству народных майстроў Гродзеншчыны і Брэстчыны. “Пушчанскія падворкі” – на гасцінных падворках вы ўбачыце: тэматычныя выставы, канцэрты, гульнёвыя праграмы, забавы аматарскіх калектываў Свіслаччыны і Нацыянальнага парку “Белавежская пушча”. “Пляцоўка-вернісаж” – творчая майстэрня па адлюстраванню прыроды, звяроў і птушак беларускіх лясоў, майстар-класы для дзяцей і дарослых; “Дзіцячая” – дзіцячыя атракцыёны, конкурсы, гульні, забавы, канцэртная праграма; “Кантрактовая” – рэкламна-прэзентацыйная выстава дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў Свіслацкага раёна. Вячэрняя праграма: 19.00 – 20.30 – выступленне зорак беларускай эстрады: поп-фольк гурта “Лялькі Карпарэйшн”, Алены Ланской і шоу- балета “Феерыя” 21.00 – канцэртна-забаўляльная праграма з удзелам эстрадных выканаўцаў. Дыскатэка. На працягу свята будуць працаваць атракцыёны, гандлёвыя кропкі, пройдуць выставы-продажы, гульні, конкурсы, забавы. Незвычайным і ўнікальным будзе прафесійны конкурс лесарубаў Гродзеншчыны і Брэстчыны.
По вопросам предоставления мест для торговли обращаться в отдел экономики Свислочского райисполкома. Тел. 8(01513) 3-52-72, 3-30-23, 3-37-78. По вопросам размещения аттракционов, торговли народными промыслами, ремесленными изделиями обращаться по тел. 8 (01513) 3-34-82, 7-02-57, 7-02-58. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
|
|