Мелодия родного слова: что вдохновляет участников конкурса «Живая классика»?
12.08.2018 21:42
—
Разное
|
Новости Беларуси. День белорусской письменности пройдет в Иваново 2 сентября, сообщили в программе «Неделя» на СТВ. В его рамках пройдет финал конкурса юных чтецов «Живая классика». 12 деток из всех областей прочтут перед высоким жюри литературные произведения на белорусском языке. В 2018 году отличился Витебский регион – его представляют аж пять финалистов. Як дзеці збіраюцца ў школу? Нават тыя, хто 1 верасня будзе святкаваць не першы званок, а Дзень беларускага пісьменства ў Іванаве Брэсцкай вобласці. Чым займаюца школьнікі ў апошнія дні канікул? Адзін дзень з удзельніцай конкурсу «Жывая класіка» правяла Анастасія Бут. Дружнае гагатанне гусакоў як апладысменты пасля выступлення на сцэне. Але да такога прызнання, кажа Вікторыя, яна ніяк не можа прывыкнуць. Кураняткі – зусім інакшыя, не ўдзяўбуць і не пакрыўдзяць. Да бабулі яна прыходзіць амаль штодзёна. Дапамагчы па гаспадарцы: сабраць яблыкі, пакарміць жывёліну і паціскаць сваіх любімых трусікаў. Вікторыя Піліпёнак, фіналістка конкурсу «Жывая класіка» Нарадзілася і жыве Віка ў Коханаве, што на Віцебшчыне. Кажуць, назва пасёлка пашла ад слова «каханне». Малая радзіма і жывапісны край над ракой Сакалянкай. Тут пашчасціла з’явіца на свет і сястрычцы Яначцы. Старэйшая стараецца дапамагаць матулі і часткова бярэ на сябе яе абавязкі. Вікторыя Піліпенак: Першае верасня, у адрозненне ад сваіх аднакласнікаў, Віка будзе святкаваць не ў роднай школе. Яна адправіцца пакараць сэрцы журы нацыянальнага конкурсу «Жывая класіка». Для выступлення касцюм ужо ёсць. А вось для школы – выбрала толькі сёння, прычым у родным Коханаве. У сельскай краме купіла і неабходныя канцылярскія тавары. Вікторыя Піліпёнак: А пакуль ёсць вольны час на танцы, песні. Нават з вудай можна доўга стаяць ля сажалкі. Дыхаць свежым паветрам і чакаць, калі ж трапіць на кручок рыбка, малая ці вялікая. Анастасія Бут, карэспандэнт: Ментавіта гэты твор выбрала юная рыбачка. І ён, шчодра аздоблены талентам, стаў для Вікі мосцікам ў фінал. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новости Беларуси. День белорусской письменности пройдет в Иваново 2 сентября, сообщили в программе «Неделя» на СТВ. В его рамках пройдет финал конкурса юных...
|
|