Пад Пінскам перакуліўся матацыкл, загінуў 29-гадовы пасажыр. 21.by

Пад Пінскам перакуліўся матацыкл, загінуў 29-гадовы пасажыр

15.08.2018 13:12 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: http://gaibrest.by

Пад Пінскам перакуліўся матацыкл Kawasaki ZZR, загінуў 29-гадовы пасажыр. Трагічнае здарэнне адбылося каля 17:45 у аўторак, 14 жніўня. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, на закругленні дарогі 35-гадовы вадзіцель, жыхар Пінска, не саўладаў з кіраваннем. У выніку матацыкл на вялікай хуткасці з'ехаў у кювет, дзе і перакуліўся.

Кіроўца атрымаў цяжкія траўмы і знаходзіцца ў рэанімацыі. За апошнія тры гады яго 72 разы прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці, найчасцей — за перавышэнне хуткасці. Высветлілася, што і кіроўца, і пасажыр былі без моташлемаў.

БЕЛТА дадае, што праваахоўнікі выясвятляюць усе абставіны ДТЗ. У пацярпелага ўзялі кроў на даследаванне. "СБ. Беларусь сегодня" інфармуе, што распачатая крымінальная справа.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: http://gaibrest.by Пад Пінскам перакуліўся матацыкл Kawasaki ZZR, загінуў 29-гадовы пасажыр. Трагічнае здарэнне адбылося каля 17:45 у аўторак, 14 жніўня. Як інфармуе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика