Второй комбайнер-тысячник — Алексей Мороз из филиала "Повятье". 21.by

Второй комбайнер-тысячник — Алексей Мороз из филиала "Повятье"

15.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 Другім камбайнерам-тысячнікам у раёне стаў Аляксей МАРОЗ з філіяла “Павяцце”. Вынік чакаемы, але важны, бо забяспечаны маладзёжным экіпажам. Запаветны рубеж Аляксей Віктаравіч пераадолеў у нядзелю на аўсяна-пялюшкавым полі ва ўрочышчы Мальцы.  Урачыстая падзея магла адбыцца на некалькі дзён пазней, але ў гаспадарцы не чакалі добрага надвор’я.

— Вакол ішлі дажджы, а мы нягледзячы на гэта з раніцы ў суботу і нядзелю ўключалі ў работу камбайны, — тлумачыць дырэктар Рыгор Міна. — Вынік прыемны.


З раніцы ў панядзелак на полі ля Мальцаў ушанавалі маладога перадавіка. Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аксана Ашурка павіншавала Аляксея з поспехам, уручыла пісьмо-падзяку аддзела і РК БРСМ, сертыфікат на падарунак. Да віншаванняў далучылася першы сакратар райкама Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Вікторыя Пяткевіч і прыпаднесла герою дня сувенір.


Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Леанід Хахель падрыхтаваў для маладога камбайнера-тысячніка прафсаюзную грамату, каштоўны падарунак і лідарскія чырвоныя кепку і майку.


 Атрыбутамі лідара адзначаны таксама дырэктар філіяла “Павяцце” Рыгор Міна, бо гаспадарка паспяхова заканчвае сёлетняе жніво. У сельгаспрадпрыемстве заставалася абмалаціць 50 гектараў зернебабовых. Апошнія плошчы, як вядома, самыя цяжкія, ды і надвор’е пачынае турбаваць, але на аўсяна-пялюшкавае поле накіравалі самых старанных механізатараў і вадзіцеляў на адвозцы збожжа. Тут адначасова ішлі абмалот зернебабовых і прасаванне саломы, на падыходзе знаходзіліся возчыкі рулонаў.


— Дажынкі тут будзем спраўляць у сераду, — упэўнены Рыгор Мікалаевіч. Яго ўзнагародам больш за ўсіх радаваўся ўнук-трэцякласнік Марат, які пастаянна суправаджае дзядулю ў паездках па палях.


У “Павяцці” ў комплексе вядуцца і іншыя работы. У прыватнасці, Уладзімір Сіўко ў суботу, як і абяцаў, закончыў сяўбу азімага рапсу на 116-гектарнай плошчы. 

Леанід МАТЭЛЕНАК. 

Фота Л. Матэленка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Другім камбайнерам-тысячнікам у раёне стаў Аляксей МАРОЗ з філіяла “Павяцце”. Вынік чакаемы, але важны, бо забяспечаны маладзёжным экіпажам. Запаветны рубеж...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика