З добрым настроем
16.08.2018
—
Разное
|
Малады вадзіцель ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» Валянцін Гацура першым у раёне сярод маладых вадзіцеляў перавёз ад камбайнаў на аўтамашыне МАЗ тысячу тон збожжа. Дзявяты год працуе Валянцін на велікагрузе. Прыйшоў на працу ў гаспадарку пасля службы ў арміі. Спачатку вазіў на легкавой машыне дырэктара і ва ўборачную працаваў на камбайне, а затым папрасіў, каб даручылі грузавую машыну. Прафесію механізатара, адначасова вадзіцеля і слесара, атрымаў у Дзяржынскім прафесійна-тэхнічным вучылішчы. У 2015 годзе Валянцін Гацура стаў прызёрам абласнога спаборніцтва, перавёз каля трох тысяч тон збожжа і прымаў удзел у рэспубліканскім фестывалі-кірмашы «Дажынкі», які праходзіў у Вілейцы.Валянцін расказвае, што праца на жніве нялёгкая. Рытм даволі напружаны, работа з ранку да позняга вечара. Павіншаваць дбайнага працаўніка з працоўнай перамогай прыехалі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Юрый Ларычэў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Тамара Калошыч і першы сакратар раённага грамадскага аб’яднання БРСМ Анастасія Калодзінская. Адзначалася, што хоць сёлета ўраджайнасць і невысокая, але руплівы вадзіцель здолеў перавезці тысячу тон збожжа, што сведчыць аб яго выключнай працавітасці. Перадавіку ўручылі падзячнае пісьмо райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў АПК і падарункі, а таксама вымпел «Пераможца спаборніцтва». На кабіне яго машыны зазіхацела зорачка «тысячніка», а таксама прымацавана шыльдачка лідара. Валянціну пажадалі поспехаў у працы, дабівацца і ў далейшым высокіх вынікаў. Адзначылі свайго работніка і кіраўніцтва і прафсаюзны камітэт прыватнага сельскагаспадарчага прадпрыемства. Валянцін Гацура – у ліку лепшых вадзіцеляў, паказвае прыклад у рабоце сваім калегам. Са словамі віншаванняў падзячныя пісьмы, дыплом за асабістыя дасягненні і падарункі ўручылі вадзіцелю дырэктар Максім Мацяс і старшыня прафкама Наталля Загдай. На здымку: першы сакратар раённага грамадскага аб’яднання БРСМ Анастасія Калодзінская і вадзіцель Валянцін Гацура. Надзея БАТАЛКА, фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Малады вадзіцель ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» Валянцін Гацура першым у раёне сярод маладых вадзіцеляў перавёз ад камбайнаў на аўтамашыне МАЗ тысячу тон збожжа....
|
|