Аб рамонце жылля
16.08.2018
—
Разное
|
Тлумачэнні наконт рамонту жыллёвага фонду дае дырэктар Стаўбцоўскага аб’яднання камунальных службаў Д. Я. МУРЫН. Капітальны рамонт – жыллёва-камунальная паслуга па аднаўленні асноўных фізіка-тэхнічных, эстэтычных і спажывецкіх якасцяў жылога дома, іх канструкцыйных элементаў, інжынерных сістэм, страчаных у працэсе эксплуатацыі. Адлічэнні грамадзян на капітальны рамонт акумулююцца на субрахунку Стаўбцоўскага райвыканкама і выкарыстоўваюцца строга па прызначэнні ў адпаведнасці з перспектыўнымі праграмамі і зацверджанымі бягучымі графікамі правядзення капітальнага рамонту жыллёвага фонду. Парадак планавання, правядзення і фінансавання капітальнага рамонту жыллёвага фонду вызначаны Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 324 ад 21.04.2016. Неабходнасць правядзення капітальнага рамонту жылых дамоў і ўключэння іх у перспектыўныя праграмы і бягучыя графікі вызначаецца на падставе: – тэхнічнага стану жылога дома ў цэлым, а таксама яго канструкцыйных сістэм паводле праведзенага ў адпаведнасці з заканадаўствам абследавання; – тэрміну службы жылога дома; – архітэктурна-планіровачных якасцяў жылога дома і ўзроўню яго добраўпарадкавання; – генеральнага плана забудовы (вуліц, кварталаў і г. д.), дзе размешчаны жылы дом; – правілаў і нормаў тэхнічнай эксплуатацыі жылых дамоў у адпаведнасці з тэхнічна нарматыўнымі прававымі актамі. Перспектыўныя праграмы і бягучыя графікі капітальнага рамонту распрацоўваюцца раённым выканаўчым камітэтам на падставе прапаноў эксплуатуючай арганізацыі і з улікам наяўных фінансавых сродкаў (сродкі насельніцтва складаюць 30%, бюджэтныя сродкі – каля 70%). На падставе абследавання жылых дамоў і тэхнічных нарматыўных прававых актаў вызначаецца неабходны састаў работ па капітальным рамонце. PS. Нагадваем, што Рашэнне Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта «Об утверждении перечней очередности выполнения работ» з дадаткам, дзе прыводзяцца канкрэтныя адрасы дамоў жыллёвага фонду УП «Стаўбцоўскае АКС», у якіх прадугледжаны рамонт, было надрукавана ў нумары газеты «Прамень» за 10.02.2018 і змешчана на сайце газеты «Прамень» у рубрыцы «Рашэнні». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тлумачэнні наконт рамонту жыллёвага фонду дае дырэктар Стаўбцоўскага аб’яднання камунальных службаў Д. Я. МУРЫН. Капітальны рамонт – жыллёва-камунальная паслуга...
|
|