У лагерах і студатрадах
17.08.2018
—
Разное
|
З мэтай фарміравання ў дзяцей і моладзі адказных адносін да разумнага спалучэння працы і адпачынку, патрэбнасці ў павышэнні працоўнай актыўнасці была арганізавана працоўная дзейнасць у лагерах працы і адпачынку, брыгадах i студэнцкіх атрадах. Занятасць дзяцей у лагерах працы і адпачынку забяспечваюць ААТ «Агранёманскі», ААТ «Радзіма Дзяржынскага», ААТ «Вішнявецкі-агра». Гэтыя лагеры адкрыты на базе Вішнявецкай СШ, Цясноўскага і Залужскага вучэбна-педагагічных комплексаў. Вучнi працуюць на паветранай сушцы збожжа, уборцы збожжатакоў, праполцы гародніны. У летні перыяд у нашым раёне студэнцкія атрады працягваюць працаваць на базе РУП «Стаўбцоўскае ГКС», аздараўленчага лагера Нёман», цэнтральнай раённай бальніцы, аздараўленчага лагера імя Я. М. Чайкi. Усяго за чэрвень-жнівень сфарміравана 9 атрадаў, дзе працуюць 78 навучэнцаў і маладых педагогаў. Юнакі з сэрвіснага атрада «Ініцыятыва» на базе аб’яднання камунальных службаў выконвалі работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі да святкавання 425-годдзя з дня заснавання горада Стоўбцы. Маладыя педагогі ажыццяўляюць педагагічную дзейнасць у перыяд работы аздараўленчых лагераў. У райбальніцы навучэнцы працуюць санітаркамі, прыбіральшчыкамі тэрыторыі, медыцынскім рэгістратарам. Сюжэты аб дзейнасці студэнцкага педагагічнага атрада «Альтаір» у аздараўленчым лагеры «Нёман » будуць транслявацца на канале «СТВ» Беларускага тэлебачання. Яўгенiя СЛЕСАРЧЫК, загадчыца сектара выхаваўчай, спартыўна-масавай работы і аховы дзяцінства ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Фота Васіля ЗЯНЬКО Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З мэтай фарміравання ў дзяцей і моладзі адказных адносін да разумнага спалучэння працы і адпачынку, патрэбнасці ў павышэнні працоўнай актыўнасці была...
|
|