Тры багатыры
17.08.2018
—
Разное
|
Памідоры ў Анатолія Жалнова з в. Квасевічаў выраслі на дзіва вялікія і важкія – па кілаграму кожны (на здымку). Анатоль Міхайлавіч у агародных справах – майстар. Прынесеныя ў рэдакцыю тры экземпляры ружовых памідораў – мясцовага гатунку. Іх ён вырошчвае на працягу 15 гадоў, з насення самых вялікіх. Акрамя гэтага гатунку, які па смакавых якасцях нагадвае гатунак “Бычынае сэрца” і выкарыстоўваецца ў салаты і на таматны сок, у Анатолія Жалнова прыжыліся і іншыя гатункі.
На адным кусце вырастае звычайна да 8 кілаграмаў пладоў. Першыя спелыя памідоры спрабавалі ў сям’і Жалновых ужо 10 чэрвеня. Колькі слоў Анатолій Міхайлавіч сказаў пра догляд гэтай культуры.
– Падвязваю памідоры гэтага гатунку на вышыні 30 сантыметраў ад зямлі, а тады зверху галіны звязваю і ўкладваю на зямлю. Паміж першым і другім ярусам плоданашэння – прысыпаю зямлёю. Гэтыя тры памідоры з першага яруса. Пасынкаваць іх ужо не трэба. Важна пры пасадцы памідораў выкапаць глыбокія ямы, закласці іх тоўстым слоем перагною, зверху прысыпаць зямлёю і высаджваць расаду. Запас карысных рэчываў для памідораў будзе дастатковым на ўвесь сезон і нават не на адзін. Калі так не зрабілі, то раю падкормкі арганікай ці калі няма, то курыным памётам: на вядро запалкавы карабок памёту, але настоенага не менш сутак і добра размешанага. Пасадка кустоў павінна быць рэдкай, каб кусты добра праветрываліся. Паліваць трэба шчодра пад корань, у некалькі заходаў, але раз у тры дні.
– Як змагаецеся з фітафтарозам?
– Пры пасадцы апрацоўваю глебу, а не кусты, бардоскай сумессю. Перакапаю і яшчэ раз апрацую, а тады ўжо прыступаю да пасадкі. І ўсё.
Валянціна БОБРЫК.
Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Памідоры ў Анатолія Жалнова з в. Квасевічаў выраслі на дзіва вялікія і важкія – па кілаграму кожны (на здымку). ...
|
|