На пажары ў Лагойскім раёне эвакуявалі 10 чалавек. 21.by

На пажары ў Лагойскім раёне эвакуявалі 10 чалавек

17.08.2018 12:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

У гарадскім пасёлку Плешчаніцы Лагойскага раёна ў ноч на 17 жніўня гарэў двухпавярховы шматкватэрны дом, паведамляе прэс-служба МНС.

Звесткі пра задымленне ў кватэры на другім паверсе дома ратавальнікі атрымалі ў 00.17. Прыбыўшы на месца здарэння, супрацоўнікі МНС выявілі, што падчас пажару ў кватэры быў гаспадар і яго знаёмая.

З гэтай і суседніх кватэраў работнікі МНС эвакуявалі 10 чалавек, з іх адно дзіця. Пацярпелых няма.

Агонь пашкодзіў толькі матрац на плошчы 1 квадратны метр. 

Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні гаспадара кватэры.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by У гарадскім пасёлку Плешчаніцы Лагойскага раёна ў ноч на 17 жніўня гарэў двухпавярховы шматкватэрны дом, паведамляе прэс-служба МНС. Звесткі пра...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика